Гаўрыловіч, У. М. Любі бліжняга свайго…

Гаўрыловіч, У. М. Любі бліжняга свайго... Гаўрыловіч, У. М. Любі бліжняга свайго… : раман-версія / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск : Звязда, 2023. – 246, [1] с.

Новы раман вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча «Любі бліжняга свайго…» – працяг рамана-версіі «Па веры вашай…», адзначанага ў 2023 г. Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у галіне прозы. Героі твора разумеюць, што ў кожнага чалавека заўсёды ёсць права выбару. Нават у самыя страшныя хвіліны жыцця застаюцца як мінімум два рашэнні. Часам гэта выбар паміж смерцю, якая дазваляе захаваць гонар і сумленне, і доўгім жыццём у страху, што калі-небудзь стане вядома пра тое, якім коштам яно набытае. А яшчэ паміж сумленнасцю і здрадай, верай і нявер’ем…

Падзеі твора адбываюцца ў 2022 і 2023 гадах у Беларусі і Расіі, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў сталіцы Кіеўскай Русі і Тураўскім княстве.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты