Краеведение

«Краеведческие новинки»

2019 год

Новомученики Слуцко-Солигорской епархии Новомученики Слуцко-Солигорской епархии / составители протоиерей Александр Шкляревский, Светлана Волохова. – Минск : Христианский образовательный центр им. свв. Мефодия и Кирилла, 2019. – 46 с.

В издательстве “Христианский образовательный центр имени святых Мефодия и Кирилла” вышла книга “Новомученики Слуцко-Солигорской епархии”.

Книга содержит жития новомучеников, связанный своей жизнью, церковным служением с местами, находящимися ныне в пределах Слуцко-Солигорской епархии.

Официальная презентация издания состоялась во время проведения Кирилло-Мефодиевских чтений в мае 2019 года.

Об издании рассказала Светлана Волохова.

— К сожалению, память новомучеников не почитается в церковном народе так широко, как они того заслуживают. Поэтому на одном из заседаний Епархиального совета Слуцко-Солигорской епархии епископом Антонием была поставлена задача углубить и расширить почитание новомучеников, подвизавшихся на территории епархии, — отметила докладчица. — Так возникла идея из уже существующего прекрасного материала, наличием которого мы, прежде всего, обязаны протоиерею Феодору Кривоносу, составить книгу, где бы кратко и очень доступно говорилось о подвиге новомучеников, связанных своей жизнью с городами и весями нашей земли. Несомненно, эта книга поможет связать духовными, молитвенными узами наших святых земляков с нами, ныне живущими, чтобы Господь предстательством этих новомучеников покрывал нас и подавал нам возможность исполнить свое предназначение — исповедовать Царство Небесное, пришедшее в силе [Мк. 9:1].

СОДЕРЖАНИЕ
ПРЕДИСЛОВИЕ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИОАНН (ПОММЕР),
АРХИЕПИСКОП РИЖСКИЙ И МИТАВСКИЙ
ПРЕПОДОБНОМУЧЕНИК ИЕРОМОНАХ ГАВРИИЛ (ГУР)
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ПРОТОИЕРЕЙ АЛЕКСАНДР ШАЛАЙ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ПРОТОИЕРЕЙ ВЛАДИМИР ПАСТЕРНАЦКИЙ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ВЛАДИМИР ХРИЩЕНОВИЧ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ПЕТР ГРУДИНСКИЙ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ВАЛЕРИАН НОВИЦКИЙ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ИОАНН ВЕЧЕРКО
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ПРОТОИЕРЕЙ СЕРГИЙ РОДАКОВСКИЙ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ВЛАДИМИР ТАЛЮШ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ИЕРЕЙ ИОАНН ПАНКРАТОВИЧ
СВЯЩЕННОМУЧЕНИК ПРОТОИЕРЕЙ МАТФЕЙ КРИЦУК

Книга поступила в читальный зал, детский отдел Слуцкой районной центральной библиотеки, городские библиотеки-филиалы №1, 2 


Корбут, В. Я. Бераг лепшых надзей Корбут, В. Я. Бераг лепшых надзей : вершы / Вячаслаў Корбут. — Мінск : Ковчег, 2019. — 119 с.

«Бераг лепшых надзей» – новая кніга вершаў паэта, празаіка, журналіста, ураджэнца г. Слуцка Вячаслава Корбута.

Ад аўтара

Шаноўны чытыч! Ты трымаеш у руках мой новы зборнік вершаў «Бераг лепшых надзей», які складзены з твораў, напісаных за нядаўні час. Такі ўжо лёс паэта, што ён не заўсёды можа выдаць свае творы менавіта тады, калі толькі захоча і колькі захоча. На тое ёсць аб’ектыўныя абставіны жыцця, якіх мы, звычайныя людзі, маем абавязак прытрымлівацца.

Зборнік мае пяць раздзелаў, кожны з якіх тэматычна і стылістычна адрозніваецца, напаўняецца сэнсам адчутага мною часу і абставін, якія трывожылі і хвалявалі мяне доўгі час, і, чаго маўчаць, — турбуюць і дагэтуль.

Самым вялікім болем для амаль кожнага аўтара з’яўляецца ягоны боль за Радзіму, якая перажывала і перажывае няпростыя часы. Нашая родная Беларусь настолькі прыгожая і загадкавая, што не можа не натхняць і не хваляваць сваёй гісторыяй, мовай, традыцыямі, узнёсласцю подзвігу лепшых сыноў. I ты, як аўтар, не можаш не брацца за пяро.

Але нярэдка найбольшы клопат вызываюць тыя нядобрыя хвалі, што коцяцца часам па нашай зямлі ад учынкаў людзей, праблем грамадства, многія з якіх звязаны са знешнімі абставінамі. I нашае права ў гэтым выпадку маўчаць альбо не маўчаць. Голас сэрца кожнага беларуса пачуць немагчыма, але пачуць і адчуць голас народа мы, паэты, можам, і наша права—данесці той голас да чытача разам з уласным голасам, болем, роспаччу, крыўдай альбо радасцю і верай, што мы адчуваем у свае хвіліны натхнення. Нездарма ж паэзія лічыцца магічнай краінай мастацтва, якая захоплівае раз і назаўжды.

Няхай мой зборнік стане часткай таго шматгалосся многіх аўтараў краіны, якія з любоўю і прагай лепшага лёсу для Бацькаўшчыны не шкадуюць духоўных сілаў і ткуць свае кросны новых паэм, раманаў, п’ес ці баек.

Многае напісанае ў кнізе перажыта асабіста, успрынята блізка да сэрца, таму па-сапраўднаму дарагое і не штучнае. Жадаю ўсім прыемнага чытання, добрых эмоцый, зычу ўсім перажыць разам той магічны сінтэз слоў і пачуццяў, што дорыць нам паэзія.

Вячаслаў Корбут, паэт, пісьменнік, журналіст.

Кніга паступіла ў чытальную залу і абанемент Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі


ПадліпскаяПадліпская, З. І. Маналог у паўстагоддзя… : раман-споведзь / Зоя Падліпская. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2019. – 479 с., [32] л. іл.

ПАДЛІПСКАЯ Зоя Іванаўна, педагог, паэтэса, празаік, публіцыст, перакладчык. Нарадзілася ў в. Сярагі (пас. Манькова) Слуцкага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. З 2009 па 2019 г. – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова». З мая 2019 г. – дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыяльнай культуры Сінадальнагп аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату. Прысвоена ганаровае званне «Лаўрэат прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя – 2019”». Друкавалася ў газеце «ЛІМ»; часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет» і інш. Аўтар кніг паэзіі.

Агляд кнігі ад Алеся Марціновіча:

Ці не ў кожнага часам узнікае жаданне паспавядацца. Аднак калі звычайныя людзі пра тое, што іх хвалюе, не дае спакою, выклікае самыя розныя думкі, расказваюць блізкім, знаёмым, а то і тым, каго выпадкова сустрэлі на сваім шляху, але хто гатовы ўважліва выслухаць, а калі трэба, то і паспагадаць, дык пісьменнікі, не адмаўляючы і такой магчымасці, нярэдка бяруцца за пяро. Найчасцей у выніку гэтага роздуму з’яўляюцца проста ўспаміны. Часам выносяцца на чытацкі суд дзённікавыя запісы. Калі-нікалі пішуцца дакументальна-мастацкія аповесці, пабудаваныя на аснове пражытага і перажытага. Зоя Падліпская пайшла іншым шляхам. Яна напісала раман-споведзь «Маналог у паўстагоддзя…». Балазе, калі адважылася паспавядацца, была не проста магчымасць, але і неабходнасць: у жыцці пачалася яе другая пяцьдзясятвярстовая паласа. У такім разе, хочаш таго ці не хочаш, ёсць жаданне азірнуцца на пройдзены шлях, шмат падсумаваць, над многім задумацца, нешта пераасэнсаваць. Дый праз гэтыя ўспаміны-згадкі пагаварыць з самым блізкім табе чалавекам. Калі ж яго, на жаль, ужо няма ў жывых, то звяртаючыся да яго ў думках.

Такім чалавекам для З.Падліпскай, як, бадай, і для кожнага, была мама. Ёй — Ганне Канстанцінаўне Янучок (Пятровіч) — і прысвячаецца гэты «Маналог…». Пачынаецца ж ён, як і трэба было чакаць, з «Ліста да Маці». Толькі ў Зоі Падліпскай ліст гэты асаблівы. Сваю маму помніць слаба: пайшла яна з жыцця даўно, 24 жніўня 1972 года, калі самой апавядальніцы было ўсяго сем гадоў. Неўзабаве трэба ісці «першы раз у першы клас», а тут такая жалоба. Тое, што было тады ў яе маленькай душы, пісьменніца ў «Лісце да Маці» перадае настолькі шчыра, што, калі чытаеш гэта, непрыкметна да горла падступае даўкі клубок, а вочы міжвольна становяцца вільготнымі.

Тое, што адбывалася ў першы дзень «горкага сірочага рання», прызнаецца яна, «навечна захавалася ў памяці, да самых драбніц». Яны, «драбніцы» гэтыя, такія, што праз, здавалася б, малюнак знешне і не такі някідкі адчуваеш усю трагедыю таго, што нечакана адбылося. Але адначасова і не можаш не задумвацца над тым, як усё ж шмат у жыцці несправядлівасці, якую нярэдка і вытлумачыць немагчыма. Застаецца хіба што не забываць пра гэта, а памятаючы, знаходзіць сілы, каб жыць далей. Не толькі для сябе і тых, хто побач з табой, але і для блізкага чалавека, якога ўжо няма.

Памяць аб маці назаўсёды захавалася ў бліках мінулага. Не забываюцца і «чырвоныя і жоўтыя вяргіні, што пышна цвілі ў нашым гародчыку (аповед у творы адбываецца ад першай асобы. — А.М.) і якімі такшчодра быў высыпаны Ваш апошні шлях, ад роднага парога да самых могілак». Ды не толькі гэтыя вяргіні не вянуць з гадамі: «Захаваўся ў памяці і вялікі букет чырвоных вяргінь, з якім я тою ж сцяжынкаю праз тыдзень крочыла ў першы клас. I чорныя жалобныя стужачкі, уплеценыя ў мае светлыя тонкія косы. I многае іншае, што парою ўвогуле хацелася б забыць назаўсёды…»

Самыя розныя колеры, спалучаныя ў гэтым малюнку, на першы погляд несумяшчальныя. Чырвоны, жоўты, чорны, белы. Аднак гэты своеасаблівы букет вельмі дарэчы, бо ён букет памяці, букет самога жыцця, калі, здавалася б, несумяшчальнае, зліўшыся, спалучыўшыся разам, якраз спрыяе поўнаму, праўдзіваму ўзнаўленню розных бакоў жыцця. Да мамы звяртаецца З. Падліпская ў пачатку твора. У канцы ж «Ліста…» іншы прысутнічае зварот. Ён адметны тым, што гэта зварот-просьба: «Дай толькі сілы, Божа, выкласці на паперы мой амаль у паўстагоддзя маналог». I тут зноў жа зварот да самага блізкага чалавека: «Слухайце, мама. I даруйце мне». Пра што дараваць, не гаворыцца. Дый прамаўляць адразу пра гэта такой неабходнасці няма. У далейшым усё стане зразумела з самога зместу твора. Напісанае сапраўды менавіта споведзь. Кранальная, даверлівая, адкрытая. У асобных выпадках нават такая, што апавядальніца нібы душу выварочвае.

«Маналог у паўстагоддзя…» складаецца з асобных раздзелаў, якія ў асобных выпадках не толькі зместам сваім, але і сэнсавай напоўненасцю набліжаюцца да навел. Найбольш гэта відаць у першых раздзелах твора, у якіх З. Падліпская вяртаецца ў гады свайго сірочага маленства. Такіх, напрыклад, як «Два клёнікі», «Падручнік па матэматыцы», «Першыя «пяцёркі», «Бабуліна малітва» і інш. Усяго толькі невялікія штрышкі, сатканыя з болю і гора. Асабліва ў навеле «Першыя «пяцёркі». А яшчэ са спадзявання, што там, у іншым свеце, дзе ўладарыць сама Вечнасць, маці многае ведае з таго, што адбываецца ў свеце гэтым, зямным. Гэта ўсё настолькі праўдзіва, што наўрад ці магчыма было б такое прыдумаць, калі б яно не адбывалася ў сапраўднасці.

Дзяўчынка вельмі ахвочая да вучобы. У яе сшытках — адны «пяцёркі». «Аднойчы прапанавала (бабуля. — А.М.) схадзіць да Вас, мама, расказаць пра ўсё.

— Не забудзь. Вазьмі з сабою сшытачкі. Хай мама паглядзіць.

— А яна што, убачыць? — спытала я.

— Убачыць, дзіцятка. Усё яна бачыць». Так і зрабілі. А потым пайшлі да іншых магіл. Калі ж вярнуліся да мамінай, «заўважылі дзіўную рэч: са сшытачкаў былі зняты цэлафанавыя вокладкі… Можа гэта вецер? А можа… Так хацелася верыць, што Вы ўбачылі мае першыя «пяцёркі»…»

Іншы раз ва ўспамінах перавага аддаецца публіцыстычнасці, але гэта ніколькі не шкодзіць мастацкасці. Падобнае назіраецца ў тых выпадках, калі З. Падліпская падрабязна прасочвае свой жыццёвы шлях. Расказвае пра сваю вучобу ў школе, медвучылішчы, універсітэце. Згадвае працу на розных пасадах, у тым ліку і цяперашнюю, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», галоўным рэдактарам якога з’яўляецца. Называецца нямала прозвішчаў, успамінаюцца людзі, якія, можна сказаць, і з біяграфіі самой апавядальніцы, паколькі з імі ў яе былі цесныя сувязі. 3 цеплынёй гаворыцца пра паэта, літаратуразнаўца і выкладчыка Міколу Мішчанчука, знакамітага пісьменніка Янку Сіпакова. Дый пра свайго бацьку Івана Янучка З. Падліпская пішатак падрабязна, што бачыш яго нібы жывога.

Сустракаюцца ў творы і раздзелы, у якіх празаіка З. Падліпскую ўдала дапаўняе З.Падліпская-даследчык. Гэта назіраецца, скажам, тады, калі яна расказвае пра Анастасію Слуцкую, далучаючы да лёсу гэтай легендарнай княгіні школьнікаў («Выпускны вечар»). Такім жа шляхам ідзе, прасочваючы гісторыю роднай вёскі сваёй маці — Падліпцы, што на Случчыне, заглыбляючыся ва ўласны радавод («Выбранцы»).

Ёсць у рамане-споведзі яшчэ адна адметнасць. Паколькі З.Падліпская вядома і як аўтар некалькіх паэтычных кніг, то некаторыя раздзелы яна аздобіла вершамі. Яны вельмі дарэчы, бо надаюць аповеду яшчэ большую прыцягальнасць, узмацняюць яго эмацыянальнае ўздзеянне. У большай ступені гэта назіраецца пры вяртанні ў гады маленства. Узяць хоць бы гэты верш, які дапаўняе навелу «Кісель». У самой навеле апавядальніца згадвае, як бесчалавечна абыходзілася з ёю мачыха. Дзяўчынку нават адлупцавалі за тое, што без дазволу выпіла шклянку кісялю. Крыўда з гадамі не забылася. Яна вылілася ў такія паэтычныя радкі: «Як цяжка жыць, матулечка, на Свеце. // Як горка нам, тваім сіротам дзецям. // Бы тыя касачы, схіліліся пад ветрам. // Як месяц уначы, ты нам патрэбна. // Як сонейка удзень, глыток паветра. // Ты кожнаму з дзяцей // Жывой патрэбна…»

…Напісанае З. Падліпскай, спалучаючы ў сабе дакументальнасць і мастацкасць, не можа не прывабіць чытача, якому блізкая літаратура, якая, прытрымліваючыся факталагічнай дакладнасці, схільная да значных мастацкіх абагульненняў. Несумненна, толькі на карысць пойдзе, калі настаўнікі пазнаёмяць з гэтым раманам-споведдзю вучняў. У ім нямала таго, што дазваляе лепш пазнаць жыццё, задумацца над яго складанасцю.

Алесь Марціновіч
Настаўніцкая газета. — 2017. — 7 верас. — С. 15.

 Кніга паступіла ў чытальную залу, абанемент, і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы № 1, 2, Спецыялізаваную гарадскую бібліятэку-філіял №27, Сяражскую інтэгрыраваную сельскую бібліятэку-філіял №4, Вежскую сельскую бібліятэку-філіял №6, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял №7, Вясейскую сельскую бібліятэку-філіял №9, Грэскую сельскую бібліятэку-філіял №14, Замосцкую сельскую бібліятэку-філіял №15, Казловіцкую сельскую бібліятэку-філіял №19, Падлескую сельскую бібліятэку-філіял №35, Селішчанскую сельскую бібліятэку-філіял №40, Бокшыцкую сельскую бібліятэку-філіял №42.


Марціновіч. СлуччынаМарціновіч, А. Случчына. Старонка міла і багата / Алесь Марціновіч. Мінск : Беларусь, 2019. 159 с. — (Падарожжа па родным краі).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, наш зямляк Алесь Марціновіч захапляюча, з прыцягненнем цікавых фактаў расказвае пра ўчарашні і сённяшні дзень сваёй малой радзімы. Згадваюцца знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ці жылі тут, называюцца падзеі, што тычацца гэтай, кажучы словамі народнага песняра Якуба Коласа з «Новай зямлі», «старонкі мілай і багатай».

Агляд кнігі ад Алеся Карлюкевіча

Выдавецтва «Беларусь» у знак таго, што ў нашай краіне абвешчаны Год малой радзімы, адкрыла сімпатычную і вельмі красамоўную ўжо па самой назве кніжную серыю — «Падарожжа па родным краі».

3 навінак у гэтым праекце — кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Случчына. Старонка міла і багата».

3 прадмовы пісьменніка да кнігі-падарожжа: «Бадай, кожнаму вядома выслоўе: «У Слуцку — усё па-людску». Па-людску — значыць, жывуць тамашнія людзі годна, сумленна, славяцца сваімі добрымі справамі. Дарэчы, так яны жылі і ва ўсе часы, пачынаючы з самай сівой даўніны. Працавалі, не ведаючы стомы, таму мелі не толькі хлеб, а і да хлеба. Калі ж нападалі на іх заваёўнікі, не задумваючыся, браліся за зброю. Ведалі: калі сам сябе не абароніш, ніхто гэтага за цябе не зробіць. Мужна ваявалі не толькі мужчыны. Не чужой была ратная слава і жанчынам. Невыпадкова сёння княгіня Настасся Слуцкая — увасабленне мужнасці і гераізму ўсяго беларускага народа…»

Назву для кнігі Алесю Марціновічу падказалі радкі з неўміручай коласаўскай «Новай зямлі»:

Прад імі Случчына ляжала,
Старонка міла і багата.

Упрыгожванне любой старонкі — людзі, ураджэнцы краю. Праз іх лёсы найперш і стараецца паказаць Случчыну Алесь Марціновіч, які, дарэчы, і нарадзіўся ў гэтай прыгожай старонцы. У кнізе мы знойдзем падрабязны расповед пра князёў Алелькавічаў — Аляксандра, Сямёна, Міхаіла, пра згаданую ўжо Настассю Слуцкую. «Дзякуючы мастацкаму фільму «Настасся Слуцкая’, знятаму ў 2003 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» са Святланай Зелянкоўскай у галоўнай ролі, пра гэтую слуцкую княгіню ведаюць многія. 3 падачы некаторых гісторыкаў і пісьменнікаў яе нават называюць беларускай Амазонкай. Сапраўды, пэўнае падабенства ёсць. Таксама была ваяўнічай і мужнай. Ды такой стала па неабходнасці. Моцна кахала свайго мужа Сямёна Міхайлавіча. Супраць татараў часам выступала разам з ім. Але нярэдка і сама вяла ў бой случакоў, калі муж знаходзіўся ў чарговым баявым паходзе. Тым больш пасля таго, як яго не стала…» — піша А. Марціновіч.

Расказвае пісьменнік і пра Хадкевічаў, Радзівілаў у судакрананні з лёсам Слуцка, Случчыны, стварае рэльефныя біяграфічныя партрэты славутых гістарычных персанажаў, робіць цікавыя высновы, зазіраючы ў абставіны іх жыцця. Часам здаецца нават, што кожны з раздзелаў «Случчыны…» мог бы стаць асобнай кнігай.

У раздзеле «Птушка ляцела — і да Кітая даляцела» — пра Кандрата Карсаліна, мастака, які жыў і працаваў у Паднябеснай у складзе Расійскай духоўнай місіі — прадстаўніцтве Рускай праваслаўнай царквы і Расійскай імперыі ў Пекіне. Случчанін пражыў у Кітаі каля трох гадоў.

Пра Случчыну напісана досыць шмат. I гэтае ўнікальнае «культурнае гняздо», пагадзіцеся, заслугоўвае такой увагі. Праца «Случчына. Старонка міла і багата» — добры ўнёсак у агульную слуцкую бібліятэку. Выданне краязнаўчай кнігі Алеся Марціновіча пра Случчыну — яшчэ і добры напамін кожнаму пісьменніку, што кожны з іх у стане зрабіць такі падарунак роднай сгаронцы.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Літаратура і мастацтва. – 2019. – 12 ліп. (№ 27). – С. 2.

Кніга паступіла ў чытальную залу, абанемент, дзіцячы аддзел і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ва ўсе сельскія бібліятэкі-філіялы.


Гісторыя праз лёсы. Том 6Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 6 : для сярэдняга школьнага ўзросту / А. А. Марціновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 335 с.

Шосты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, ураджэнца Случчыны  Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» складаецца з чарговых трох кніг. У першай «Кожны лёс – адметнае штось» расказваецца пра мастакоў, якія паспяхова працавалі на сумежжы дзвюх культур – рускай і беларускай. Кніга другая «Як беларусы Маскву ўпрыгожвалі» знаёміць з беларусамі, якія аздаблялі храмы сталіцы Масковіі. Героі трэцяй кнігі «Птушаняты гнязда Пятрова» – выхадцы з ВКЛ, паплечнікі Пятра І. Кнігі прывабліваюць багаццем фактычнага матэрыялу, прысутнасцю нечаканых і неверагодных эпізодаў. Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто неабыякавы да нацыянальнай гісторыі.

Кніга паступіла ў дзіцячы аддзел і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы №1, 2, Сяражскую інтэгрыраваную сельскую бібліятэку-філіял №4, Вежскую сельскую бібліятэку-філіял №6, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял №7, Вясейскую сельскую бібліятэку-філіял №9, Квасыніцкую сельскую бібліятэку-філіял №10.


Щеглов, Г. Э. Федор Серно-Соловьевич : православный белорусский публицистЩеглов, Г. Э. Федор Серно-Соловьевич : православный белорусский публицист : биобиблиографический очерк / священник Гордей Щеглов. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2017. – 64 с.

Имя Федора Федоровича Серно-Соловьевича в Беларуси известно прежде всего как имя автора исторического очерка «Древнерусский город Слуцк и его святыни», вышедшего в свет в 1896 году в типографии А. Р. Сыркина в городе Вильно.

Вместе с тем, литературное наследие Ф.Ф. Соловьевича составляет 85 публикаций, посвященных церковной жизни на белорусских землях в XIX столетии.

Издательство Минской духовной академии выпустило книгу профессора иерея Гордея Щеглова «Федор Серно-Соловьевич: православный белорусский публицист. Биобиблиографический очерк». Автор сделал важный шаг в изучении биографии и наследия малоизвестного белорусского историка.

В книге представлены наиболее полные биографические сведения о белорусском публицисте, а также полный библиографический список его работ.

Книга поступила в читальный зал, на абонемент и в отдел книгохранения Слуцкой районной центральной библиотеки.


Ціткоўскі, І. А. Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы Ціткоўскі, І. А. Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы / Ігар Ціткоўскі. — Мінск : Тэхналогія, 2019. — 211 с.

Агляд кнігі на сайце Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі:

Мастацтва Случчыны

Багатая гісторыя краіны — гэта не толькі пра сталіцу, якая, канешне ж, — палітычны, эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр. Гэта пра тое, што у кожным яе рэгіёне, горадзе, вёсцы ёсць свая адметная гісторыя. І кожны з іх таксама — культурны цэнтр.      Кніга Ігара Ціткоўскага «Мастацтва Случчыны: гісторыя, імёны, творы» прыцягвае ўвагу і прымушае спыніцца. Перш за ўсё таму, што падаецца неверагодным, што адзін чалавек здольны падрыхтаваць сапраўды акадэмічнае па грунтоўнасці, дакладнай структураванасці і ахопу матэрыяла выданне.  

Здзіўленне змяняецца павагай, калі чытаеш ва уступе аўтарскія падзякі супрацоўнікам музееў, навукоўцам, мастакам, калекцыянерам, працаўнікам бібліятэк і сродкаў масавай інфармацыі, калі бачыш падрабязную інфармацыю пра рэпрадукцыі і спіс літаратуры напрыканцы амаль кожнага артыкула.       Гістарычны перыяд — ад старажытнасці да канца XX стагоддзя. Звесткі — пра мастацкае жыццё краю, узоры твораў старажытных майстроў, пра біяграфіі і творчасць мастакоў (прафесіяналаў і аматараў), што мелі і маюць дачыненне да Случчыны з улікам афіцыйных межаў тэрыторыі раёна ў розныя часы.      А тое, што аўтар кнігі — мастак, дадае ёй нейкага ледзь адчувальнага шарму.

https://business.facebook.com/KniznajaPalataBel/posts/446799696060170

З прадмовы аўтара:

Кніга «Мастацтва Случчыны. Гісторыя, імёны, творы» прысвечана развіццю выяўленчага мастацтва краю ад старажытнасці да канца XX ст. Найперш падаюцца звесткі пра творчасць мясцовых мастакоў — як прафесіяналаў, так і аматараў. Увага таксама аддаецца нараджэнцам краю, якія жылі ці жывуць за яго межамі, і тым майстрам, хто мог працаваць тут часова ці іншым чынам далучыўся да стварэння мясцовай культурнай спадчыны.

Кола выбраных мастакоў вызначаецца ў адпаведнасці з разгляданым часам і з улікам тагачасных афіцыйных межаў тэрыторыі рэгіёна. Да канца XVIII ст. гэта Слуцкае княства, у XIX — пачатку XX ст. — Слуцкі павет, цяпер — Слуцкі раён.

3 прычыны адсутнасці звестак пра старажытных майстроў да XVII ст. даецца толькі агульны агляд мастацкага жыцця і апісанне асобных твораў. Таксама акрэсліваецца развіццё дэкаратыўна — ўжытковага мастацтва і архітэктуры. Гэтыя віды мастацтва не з’яўляюцца аб’ектам даследавання, тым не менш пры нястачы інфармацыі па галоўнай тэме ўвядзенне адпаведных падраздзелаў дапамагае пашырыць уяўленне пра культурную сітуацыю ў пэўны перыяд.

Артыкулы завяршаюцца спісам выкарыстанай літаратуры, да якой можна звярнуцца пры жаданні ўдакладніць або пашырыць веды па абранай тэме. У іх ліку грунтоўныя навуковыя даследаванні, матэрыялы з энцыклапедый і каталогаў, публікацыі ў рэспубліканскай і мяс­цовай перыёдыцы, матэрыялы інтэрнэт-сайтаў.

Прапанаванае ў кнізе размеркаванне творцаў XX ст. па пэўных раздзелах даволі ўмоўнае: некаторыя майстры маглі б заняць месца як у адным раздзеле, так і ў іншым. Калі мастак працаваў на мяжы эпох, перавага аддавалася таму перыяду творчасці, які звязаны са Случчынай.


Рукою мастера. Творчество художников Минщины Рукою мастера. Творчество художников Минщины [Изоматериал] = By a master’s hand. Works of the artists of Minsk region : альбом / сост. Н. И. Полтавец ; редкол.: А. Н. Карлюкевич и др. ; авт. вступительной статьи Н. В. Шарантович. — Минск : Звязда, 2016. — 215 с.

Альбом «Рукою мастера. Творчество художников Минщины» собрал под одной обложкой работы художников в самых разных жанрах и стилях. Каждый из них изображает окружающую действительность или приоткрывает дверь в собственный внутренний мир средствами живописи, графики, скульптуры, декоративно-прикладного творчества. Все мастера, чьи работы представлены в этом альбоме, разные, но у них есть одно общее качество – они тонко чувствуют и могут ярко выразить свои мысли и ощущения. На его 200 страницах представлено творчество более 50 художников.

Слуцкій район в данном альбоме представляют художники: Владимир Самойлович Басалыга, Михаил Самуилович Басалыга, Надежда Гавриловна Брановец, Владимир Ильич Витко, Владимир Николаевич Вишневский, Владимир Петрович Голуб, Иван Михайлович Протасеня, Владимир Павлович Ходорович, Владимир Яковлевич Цеслер.

Книга поступила в читальный зал Слуцкой районной центральной библиотеки.


Алесь Жук "Свята дажджу"Жук, А. Свята дажджу : аповесці, апавяданні / Алесь Жук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 526 с. — (Беларуская проза XXI стагоддзя).

Творчасць нашага земляка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Алеся Жука даўно вядома шырокаму колу чытачоў. На яго рахунку некалькі дзясяткаў кніг. Творы пісьменніка вывучаюць у школе, чытаюць і перачытваюць ўсё новыя і новыя пакаленні чытачоў.

У кнігу Алеся Жука “Свята дажджу”, якая папоўніла серыю “Беларуская проза ХХІ стагоддзя” ўвайшла кніга аповесцяў “Праклятая любоў”, што складаецца з аповесцяў “Халодная птушка”, “Чыгун”, “Паляванне на Апошняга Жураўля”, “Праклятая любоў” і “…І забывай мяне”. Чытачы з шматгадовым чытацкім стажам могуць сказаць, што гэтыя творы яны даўно чыталі. Так! Гэтыя аповесці друкаваліся, але ў гэтым выданні яны змешчаны ў тым варыянце, як яны былі напісаны. Пісьменнік вярнуў у творы раздзелы, якія былі выкінуты цэнзурай і выкінуў раздзелы, якія былі спецыяльна напісаны, каб аповесці прайшлі цэнзуру. Словам, кніга аповесцяў “Праклятая любоў” у гэтым выданні друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі.

У кнізе акрамя кнігі аповесцяў змешчаны апавяданні, якія  яшчэ не выходзілі ў кніжным фармаце і былі напісаны ўжо ў ХХІ стагоддзі: “Сонечны снег”, “Дачны туман”, “Стары і смерць”, “Далёкія коні дзяцінства”, “Свята дажджу”.

Агляд кнігі ад Людмілы Рублеўскай:

«Нi ад чаго гэтак не балiць душа, нiчаму гэтак не радуецца, як роднаму свайму полю, якое праплыве    пад шызым крылом тваiм…» Прыпавесць пра Апошняга Жураўля можна назваць лейтматывам прозы выдатнага беларускага пiсьменнiка Алеся Жука. Казку распавядае ўнуку герой аповесцi «Паляванне на Апошняга Жураўля» Сцяпан Дзямiдчык. Гаспадыня прыкмецiла, як зграя журавоў ператвараецца ў прыгожых хлапцоў, i апошняга, самага прыгожага, затрымлiвае, прыхаваўшы ягонае пер’е, — пазнаеце перавернуты на беларускi лад магiстральны сюжэт? Вось ад гэтага хлапца-птушкi, якi мусiў стаць Гаспадаром, i пайшоў род герояў… «А той бацька, Апошнi Журавель, усё нiяк пра чараду сваю забыцца не мог. Усё выйдзе, як ляцяць жураўлi, на бераг возера, угору глядзiць i песнi спявае…»

Многiя героi Алеся Жука нагадваюць гэтага персанажа, з’ядноўваючы ў сабе сялянскую цягавiтасць, прывязанасць да зямлi ва ўсiх яе матэрыяльных праявах — i паэтычны позiрк на свет, iмкненне да духоўнага. Толькi ў такiм з’яднаннi адбываецца гарманiчная асоба. Але наканавана ёй сутыкацца з неразуменнем, жыць у супрацьстаяннi з чужой хцiвасцю i абыякавасцю. Людзi ж не любяць тых, каму ёсць справа да ўсяго, хто шукае справядлiвасцi… Сцяпан Дзямiдчык гiне ад кулi браканьера. Старая Анэта з аповесцi «Халодная птушка» пераязджае ў горад, да сына, пакiдаючы родную хату, — усё роўна што памiрае. Аўтар паказвае складаныя нюансы чалавечых адносiн. Тая самая Анэта зацята i сумленна працавала на зямлi… Але цi не згубiлася за гэтай працай нешта важнае? Гераiня баiцца асэнсоўваць моманты страчанай духоўнай блiзкасцi з мужам, з дзецьмi… Бо часам варта ўчыняць не так, як заведзена, а як падказвае сэрца.

Пiсьменнiк праўдзiва апiсвае павароты беларускай гiсторыi, на якiх ламалiся лёсы, знiкала чалавечнасць: раскулачванне, рэпрэсii, вайна, сiстэма, у якой чалавек быў толькi шрубчыкам. Але заўсёды можна захаваць у сабе чалавечнасць. Праўда, часам за гэта даводзiцца дорага плацiць. Добрая, якасная проза, якая выпрацоўвае лiтаратурны густ.

Людміла Рублеўская
Беларусь сегодня. – 2019. – 5 апр. – С. 16.

Кніга паступіла на абанемент Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі


Солдаты ДОТа №205Шакулов, Г. Л. Солдаты ДОТа № 205 : повесть / Григорий Шакулов, Александр Гилеп ; худож. М. Ясыченко. — Минск : Звязда, 2019. — 119 с.

«Солдаты ДОТа № 205» — это книга-воспоминание. Повесть написана Григорием Шакуловым по рассказам Александра Гилепа — непосредственного участника военных событий — и по записям в походном журнале отряда ДОТа № 205. Главные герои произведения имеют своих прототипов, и все, о чем рассказывается, происходило на самом деле.  Повесть освещает героические дни обороны Полоцкой земли в самом начале войны — в июле 1941 года. Бои проходили на так называемой «Линии Сталина» Полоцкого укрепрайона. Большинство описываемых событий происходит в Витебской и Смоленской областях.

Гилеп Александр Андреевич родился в 1906 году в городе Слуцке Минской области. В июле 1941 года воевал в пулеметной роте отдельного пулеметного батальона Полоцкого укрепрайона и был одним из бойцов ДОТа № 205. Он является прототипом военфельдшера Василия Орехова.

В 1964—1965 годах жил в городе Городок Витебской области, работал медиком.

Награжден орденом Отечественной войны II степени.

Книга поступила на абонемент, читальный зал, отдел книгохранения Слуцкой районной центральной библиотеки, городские библиотеки-филиалы №1,2, Лучниковскую сельскую библиотеку-филиал №7, Весейскую сельскую библиотеку-филиал №9.


Масленицына, И. А. Анастасия Слуцкая Масленицына, И. А. Анастасия Слуцкая : для среднего и старшего школьного возраста / Ирина Масленицына, Николай Богодяж. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 445 с.. — (История для школьников).

Книга посвящена уникальной представительнице белорусской истории – княгине-воительнице Анастасии Ивановне Слуцкой, жене слуцкого князя Семёна Олельковича. Она была личностью исключительной, из числа тех, которые посылаются каждому народу не более десятка в столетие, которыми нельзя не восхищаться и следует гордиться. Анастасия Слуцкая вошла в историю Беларуси как защитница Слуцкого княжества от набегов крымских татар в начале XVI века. Память о ней жива в Беларуси и в наши дни.

Предлагаем нашим читателям заглянуть в глубь столетий и пережить все перипетии эпохальных исторических событий. Книга будет полезной для углублённого изучения истории Отечества.

Книга поступила в детский отдел, отдел книгохранения Слуцкой районной центральной библиотеки, городские библиотеки-филиалы №1,2, Специализированную библиотеку-филиал №27, Серяжсуюя сельскую интегрированную библиотеку-филиал №4, Вежскую сельскую библиотеку-филиал №6, Лучниковскую сельскую библиотеку-филиал №7, Весейскую сельскую библиотеку-филиал №9, Квасыничскую сельскую библиотеку-филиал №10, Гацуковскую сельскую библиотеку-филиал №12, Грескую сельскую библиотеку-филиал № 14, Замостскую сельскую библиотеку-филиал №15, Козловичскую сельскую библиотеку-филиал №19, Ленинскую сельскую библиотеку-филиал №20, Лядненскую сельскую библиотеку-филиал №22, Октябрьскую сельскую библиотеку-клуб-филиал №32, Повстынскую сельскую библиотеку-филиал №34, Подлесскую сельскую библиотеку-филиал №35, Селищанскую сельскую библиотеку-филиал №40, Бокшицкую сельскую библиотеку-филиал №42.


2018 год

Аўтарская серыя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беяарусь, Літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча і Уладзіміра Калесніка, прэміі «Залаты Купідон», прэміі беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», заслужанага журналіста БСЖ, ураджэнца Случчыны Алеся Марціновіча «Гісторыя праз лёсы» мае на мэце пазнаёміць дзяцей з выдатнымі людзьмі, якія ў розны час жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзяржаўныя дзеячы і ваенныя, вучоныя і падарожнікі, мастакі і акцёры, кампазітары і друкары, вынаходнікі і спевакі — яны тыя, кім нельга не ганарыцца. Д\ый прадстаўнікі іншых прафесій таксама заслугоўваюць нашай ўдзячнай памяці і пашаны.

Гісторыя праз лесыМарціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 2 : для сярэдняга школьнага ўзросту / А. А. Марціновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 351 с.

“Маглі ўскрыкнуць “Эўрыка” – так называецца кніга трэцяя другога тома аўтарскай серыі, у якой размешчыны матэрыял пра знакамітых ураджэнцаў г. Слуцка: астранома Вітольда Цэраскага і канструктара авіацыйных і ракетных рухавікоў Сямёна Косберга.

Кніга паступіла ў дзіцячы аддзел і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы №1, 2, Спецыялізаваную гарадскую бібліятэку-філіял №27, Сяражскую інтэгрыраваную сельскую бібліятэку-філіял №4, Вежскую сельскую бібліятэку-філіял №6, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял №7, Вясейскую сельскую бібліятэку-філіял №9, Квасыніцкую сельскую бібліятэку-філіял №10, Вялікасліўскую сельскую бібліятэку-клуб-філіял №11, Гацукоўскую сельскую бібліятэку-філіял №12, Грэскую сельскую бібліятэку-філіял №14, Замосцкую сельскую бібліятэку-філіял №15, Знаменскую сельскую бібліятэку-філіял №16, Казловіцкую сельскую бібліятэку-філіял №19, Ленінскую сельскую бібліятэку-філіял №20, Лядненскую сельскую бібліятэку-філіял №22, Навадворцаўскую сельскую бібліятэку-філіял №30, Агароднікаўскую сельскую бібліятэку-клуб-філіял №31, Акцябрскую сельскую бібліятэку-філіял №32, Паўстынскую сельскую бібліятэку-філіял №34, Падлескую сельскую бібліятэку-філіял №35, Селішчанскую сельскую бібліятэку-філіял №40, Бокшыцкую сельскую бібліятэку-філіял №42, Сорагаўскую сельскую бібліятэку-філіял №43.

Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 4 : для сярэдняга школьнага ўзросту / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 355 с.

Асветнік, перакладчык, кнігавыдавец, літаратар, славуты выпускнік і педагог Слуцкай гімназіі Ілья Капіевіч –герой аднаго з раздзелаў 4-га тома серыі кніг А. Марціновіча.

Кніга паступіла ў дзіцячы аддзел і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы №1, 2, Сяражскую інтэгрыраваную сельскую бібліятэку-філіял №4, Вежскую сельскую бібліятэку-філіял №6, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял №7, Вясейскую сельскую бібліятэку-філіял №9, Квасыніцкую сельскую бібліятэку-філіял №10.

Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы. Т. 5 : для сярэдняга школьнага ўзросту / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 346 с.

У 5 томе Алесь Марціновіч распавядае пра таленавітага мастака са Слуцка Кандрата Карсаліна, чалавека незвычайнага лёсу, які прайшоў складаны шлях ад іканапісца-самавука да акадэміка партрэтнага жывапісу пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў і тытулярнага саветніка.

Кніга паступіла ў дзіцячы аддзел і аддзел кнігасховішча Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы №1, 2, Сяражскую інтэгрыраваную сельскую бібліятэку-філіял №4 ,Вежскую сельскую бібліятэку-філіял №6, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял №7, Вясейскую сельскую бібліятэку-філіял №9, Квасыніцкую сельскую бібліятэку-філіял №10.


Задержаться у ворот раяХилькевич, В. П. Задержаться у ворот рая [Текст] : роман о любви в новеллах / Владимир Хилькевич. – Минск : Четыре четверти, 2018. – 244 с.

«Если ехать Варшавкой – старым шляхом, который пересекает всю Белую Русь с востока на запад, то сразу за славным городом Слуцком, за двумя речулочками, тихо и неприметно струящимися в широких полях – Случью и Весью, можно увидеть в стороне от шоссе обсаженную березами деревеньку хат на сто, а на ее улице, будними днями почти пустынной, – одинокую старуху в фиолетовой затертой телогрейке, привычно сидящую на скамейке у железных, поставленных сельсоветом ворот.

Деревушку над мелким голым яром в окрестных селах так и зовут – сельцо с бабою, хотя есть у нее свое имя – Красная Сторонка, приобретенное в пору великих перемен вместо архаичного Яковина Гряда».

Этими словами начинается роман “Задержаться у ворот рая” профессионального журналиста, литератора, нашего земляка Владимира Павловича Хилькевича. Журнальный вариант произведения был опубликован под названием «Люди божьи собаки».

Роман повествует о непростых людских судьбах. К главной героине Василинке, матери большой семьи «рыжиков», пережитое приходит видениями: поднятые кулаки над старшей дочерью, которой село не может простить связи с женатым мужчиной; мотыга в руке сына, защищавшего семью; «художества» других сыновей не радуют сердце женщины. Беспокойно ей за младшую дочь, которая даже на собственной свадьбе показывает свой норов.

Все они дети войны, и каждый по-своему пострадал от нее. А мать, деревенская знахарка и сказочница, долгие годы ждет мужа.

В романе, как в жизни, много грустного, светлого и по-настоящему смешного.

Книга поступила на абонемент, отдел книгохранения Слуцкой районной центральной библиотеки, а также в городские филиалы № 1, 2, Специализированную городскую библиотеку-филиал № 27, Лучниковскую сельскую библиотеку-филиал № 7, Весейскую сельскую библиотеку-филиал № 9, Гацуковскую сельскую библиотеку-филиал № 12, Сорогскую сельскую библиотеку-филиал № 43.


Баразна, М. Р. Выяўленчае мастацтва Беларусі XX стагоддзя / М. Р. Баразна. Мінск : Беларусь, 2017. 295 с.

Разглядаюцца асноўныя этапы гістарычнага развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Даецца характарыстыка творчасці найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага мастацтва гэтага перыяду. Сярод іх – мастакі, жыццё і творчасць якіх звязаны са Случчынай: Алена Кіш, Георгій Скрыпнічэнка, Уладзімір Акулаў, Уладзімір Цэслер. Выданне багата ілюстравана.

 Кніга паступіла ў чытальную залу Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.


Сержпутоўскі, А. К. Палешукі-беларусы : этнаграфічны нарыс / А. К. Сержпутоўскі ; пер. з рус. і камент. С. Грунтова ; падрыхтоўка тэксту, іл. і паслясл. А. Лысенкі. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 171 с.

Кніга прадстаўляе першае беларускае выданне рукапісу нашаг земляка Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (21.06.1864, в. Бялевічы Слуцкага раёна – 5.03.1940) «Палешукі-беларусы», створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу разам з іншымі рукапісамі, калекцыямі і фотаархівам славутага этнографа. Выданне ўтрымлівае створаныя для яго аўтарам малюнкі і чарцяжы, а таксама падборку аўтарскіх фотаздымкаў 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.

Кніга будзе цікава этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнай культурай, спадчынай Беларусі і Палесся, а таксама творчасцю нашага знакамітага земляка.

Кніга паступіла ў чытальную залу Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.


Сустрэчы з родным і блізкім : знаёмствы, адкрыцці, дыялогі / уклад. Н. Крыцкая ; прадм. С. Кандыбовіча. – Мінск : Звязда, 2017. – 383 с.. – (Адрасы Беларусі ў свеце).

У першай кнізе новай серыі “Адрасы Беларусі ў свеце” расказваецца пра старонкі супольнай беларуска-расійскай гісторыі, пра лёсы ўраджэнцаў Беларусі ў Расійскай Федэрацыі. У Маскву і Санкт-Пецярбург, у Казань і Екацярынбург, у іншыя гарады краіны-суседкі ехалі за адукацыяй, шукалі там сябе, імкнуліся да здзяйснення сваіх мар у авалоданні складанымі спецыяльнасцямі, мастацкім майстэрствам. Можна толькі падзівіцца, колькі артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў, вучоных сфарміравалася з ліку беларусаў у Расіі. Канешне ж, аўтары зборніка расказалі толькі пра некаторых з іх, бо геаграфія такіх лёсаў шырокая і шматабсяжная.

 “Першы аўтограф Гагарына – яму”. Пад такой назвай у кнізе змешчаны нарыс лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца в. Казловічы Алеся Марціновіча, прысвечаны нашаму земляку, вучонаму ў галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, канструктару Сямёну Арыевічу Косбергу.

Кніга паступіла ў чытальную залу і абанемент Слуцкай раённай цэнтральный бібліятэкі, а таксама ў гарадскія бібліятэкі-філіялы № 1, 2, Лучнікоўскую сельскую бібліятэку-філіял № 7, Казловіцкую сельскую бібліятэку-філіял № 19, Падлескую сельскую бібліятэку-філіял № 35 і Бокшыцкую сельскую бібліятэку-філіял № 42.


Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси. Комиссия по истории науки. Отделение гуманитарных наук и искусств. Центральная научная библиотека им. Я. Коласа ; сост.: М. П. Ахремчик [и др.] ; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.] ; лит. обраб. А. А. Мартинович. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 366 с.

Книга содержит краткие очерки о белорусских ученых, представлявших разные научные отрасли и внесших значительный вклад в развитие как белорусской, так и мировой науки. Персоналии расположены в хронологической последовательности жизни и деятельности ученых.

В издании приводятся сведения о жизни, научных достижениях, вкладе в науку  ученых – уроженцев г. Слуцка и Слуцкого района. Среди них:

  • Цераский Витольд Карлович (09.05.1849, г. Слуцк – 29.05.1925), астрофизик, изобретатель и конструктор;
  • Федюшин Анатолий Владимирович (11.05.1891, г. Слуцк – 10.03.1972), белорусский ученый в области зоологии, паразитологии и охотоведения;
  • Вечер Александр Степанович (25.03.1905, д. Мащицы Слуцкого района – 04.05.1985), белорусский биохимик, писатель;
  • Рубанов Александр Сергеевич (12.09.1936, г. Слуцк – 23.07.2003), белорусский физик.

Книга поступила в читальный зал и детский отдел Слуцкой районной центральной библиотеки.


КАЛЕНДАРЬ

Декабрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Версия для слабовидящих