Зарэцкая, К. П. Мяне там чакаюць

Зарэцкая, К. П. Мяне там чакаюцьЗарэцкая, К. П. Мяне там чакаюць : проза / Ксенія Зарэцкая ; прадмова А. Бадака ; мастак М. Дайлідаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. – 293, [2] с. – (Маладосць)

Што хвалюе маладых дзяўчат? Каханне? Яно, вядома, таксама. А яшчэ сямейныя адносіны, страх смерці, даследаванне чалавечнасці і гуманнасці, праўдзівасць дзіцячых успамінаў і пошук свайго месца ў жыцці. Усё гэта — у творах Ксеніі Зарэцкай.

Фэнтэзійная аповесць «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці Мажаны адбываецца ў свеце жывых і мёртвых. Яна шукае спачуванне ў Небе, справядлівасць на зямлі, а каханне — у Наўі.

Апавяданні «Агонія», «Мяне там чакаюць» і «Маленькі бог» — фэнтэзійныя гісторыі пра каханне, чалавечнасць і маленькія цуды, якія выратоўваюць душы. «Каралева прыгажосці» — некалькі дзён з жыцця старшакласніцы, якая спрабуе знайсці сваю моц і ўнутраны голас, але не ўпэўненая, ці захоча гэты голас нехта пачуць.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты