Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі»

13 мая 2026 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках  XIX Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы» адбылася творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі часопіса «Вясёлка» Уладзімірам Ліпскім.

У час шчырай размовы вядомы пісьменнік с цеплынёй і павагай успамінаў  свайго першага настаўніка на літаратурным шляху  і расказваў пра сваю творчасць у часопісе «Вясёлка».

Удзельнік узорнай тэатральнай студыі «Сінтэз» ДУА «Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці» (кіраўнік В. М. Мельчакова) Аляксандр Чухольскі і прыхільніца творчасці  Уладіміра Ліпскага Ульяна Палазнік падрыхтавалі творчыя падарункі.

На ўспамін аб сустрэчы Уладзімір Ліпскі падарыў чытачам бібліятэкі свае кнігі і часопісы «Вясёлка» з аўтографам. Пажадаў прысутным на мерапрыемстве чытаць творы беларускіх пісьменнікаў і вывучаць азбуку душы і жыцця.


Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі» Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты