Творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка» «Давай знаёміцца, «Вясёлка»!»
13 мая 2026 года ў рамках XIX Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы» ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка» «Давай знаёміцца, «Вясёлка»!».
Галоўны рэдактар часопіса Анастасія Віктараўна Радзікевіч пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння часопіса, яго рубрыкамі і праектамі. Больш падрабязней распавяла пра заснавальніка часопіса — першага рэдактара Васіля Вітку і Уладзіміра Ліпскага, які ўзначальваў часопіс 44 гады.
Анастасія Віктараўна прачытала сваю казку «Цёплы агеньчык», і дзеці разам з аўтрам абмеркавалі сюжэт твора і яго асноўную ідэю.
Навучэнцы з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульне «Сяброўства».
Юныя случчанне з добрым настроем і часопісамі «Вясёлка» пайшлі з бібліятэкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Вясёлка німбам яркім ззяе».
- Предыдущий Урачыстае адкрыццё XIX Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Шляхам служэння дзецям»
- Следующий Творчая сустрэча «ПРАчытанне і ПРАкнігі: Уладзімір Ліпскі»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты
























