Урачыстае адкрыццё XIX Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Шляхам служэння дзецям»
13 мая 2026 года ў актавай зале ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Слуцка» Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкай з удзелам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» адбылося ўрачыстае адкрыццё XIX Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Шляхам служэння дзецям», прысвечаных 115-гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько).
На свята былі запрошаны вучні малодшых класаў школы, настаўнікі, журналісты, бібліятэкары, краяведы, прыхільнікі творчасці знакамітага земляка. Распачалі свята тэатралізаванай імпрэзай «Я да цябе, мая вярбінка, прыпаў лістком і так прырос…» у выкананні ДУК «Слуцкі гарадскі дом культуры», у якой гледачы пазнаёміліся з рознымі этапамі жыцця нашага знакамітага пiсьменнiка.
Прывітальны адрас да ўдзельнікаў літаратурнага форуму ад старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміра Гогі зачытала начальнік аддзела культуры Слуцкага райвыканкама Алена Камоцкая.
Са святам усіх прысутных павіншавалі ганаровыя госці – беларускія пісьменнікі, лаўрэаты літаратурнай прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі Уладзімір Ліпскі і Анастасія Радзікевіч.
Прыемна адзначыць, што ў гэты юбілейны год, на свяце прысутнічаў пляменнік самога Васіля Віткі – чалавек, які захоўвае жывую памяць пра нашага славутага земляка, Васілій Цімафеевіч Долбік.
Вядучая свята павіншавала ўсіх і запрасіла на цікавыя мерапрыемствы ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў, якія падрыхтаваны для наведвальнікаў публічных біблітяэк на цэлы тыдзень: творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі-лаўрэатамі літаратурнай прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі, квэсты, гульні, тэатралізаваныя замалёўкі, вандроўкі па творах.
- Предыдущий Урок истории искусств «Пепел, который стучит в сердце: жизнь и судьба Михаила Савицкого»
- Следующий Творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка» «Давай знаёміцца, «Вясёлка»!»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты


























