Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень»

2 кастрычніка 2025 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі для вучняў 4 класаў ДУА «Гімназія №1 г.Слуцка» і ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Слуцка» адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай Інай Мікалаеўнай Фраловай «Самы лепшы дзень».

Іна Мікалаеўна чытала ўрыўкі са сваіх кніг, распавядала пацешныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў чытанні скорагаворак і лічылак, слухалі казкі і вершы пісьменніцы, дружна ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях.

Дапоўніла мерапрыемства выстава кніг Іны Фраловай.

Па заканчэнні ўдзячныя маленькія чытачы папоўнілі сваю асабістую бібліятэку кнігамі аўтара з аўтографам і сфатаграфаваліся з пісьменніцай на памяць.


Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень» Творчая сустрэча з Інай Фраловай «Самы лепшы дзень»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты