МАРГАРЫТА ПРОХАР «ВОСЕНЬ У ВІЛЬНЮСЕ»

«…паўночнае лета – гэта час спыніцца, захоплена паглядзець на квітнеючае жыццё, на сябе, яшчэ поўнага сіл, але і падумаць пра сваё жыццё, яго мінулае і будучыню, пра тое, што ўвабрала наша душа і чаго яна чакае. У кожнага сваё паўночнае лета, у кожнага яно праходзіць па рознаму, кожны адчывае яго прыход у розны час…»

М. Прохар «Паўночнае лета»

БелтелерадиокомпанияСёння чытанне ёсць прыкмета інтэлігентнага чалавека. А што рабіць, калі на кнігу не хапае часу. Адказ просты: слухаць літаратуру па радыё. Літаратурныя праграмы на радыё як знак якасці твораў аўтара.

Маргарыта ПрохарМаргарыта Прохар, празаік, радыёжурналіст, літаратуразнаўца, аўтар літаратурных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яна вядзе праграму “Радыёсерыял”, што выходзіць па буднях, а па выхадных, як працяг, праграму “Анталогія”, якая дапаўняе яшчэ адну — “Літаратурны калейдаскоп”. “Літаратурны калейдаскоп” асвячае падзеі літаратурнага жыцця нашай краіны. Самыя лепшыя артысты Беларусі, у іх ліку Марыя Захарэвіч, Віктар Манаеў, чытаюць невялікія апавяданні, як вядомых, так і маладых аўтараў.

Але Маргарыта Прохар яшчэ і пісьменнік. Яе кніга “Восень у Вільнюсе” — гэта зборнік аповесцей і апавяданняў, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2014 годзе. Пад адной вокладкай пісьменніца сабрала шэраг рознапланавых твораў: гэта і філасофская аповесць, і жаночы дэтэктыў, і рамантычная гісторыя, і прыгоды. Але спачатку аповесць “Восень у Вільнюсе” прайшла апрабацыю ў часопісе “Маладосць”. І выклікала даволі не малы рэзананс. Аб гэтым сведчыць той факт, што кніга папала ў поўны спіс намінантаў на 4-ю прэмію імя Ежы Гедройца ў 2015 годзе.

Крытыкі аднагалосна назвалі аднаіменнае апавяданне зборніка ўзорам лірычнай прозы. Як гаворыць сама Маргарыта Пятроўна, гэта кніга падарожжаў не ў сезон у Вільнюс, Прагу, Санкт-Пецярбург, па Беларусі. Калі чалавек становіцца больш цярплівым да людзей, больш сталым, больш мудрым. Але б дзе чалавек не быў, ён вяртаецца заўсёды ў родную Беларусь. На сваю малую радзіму, дзе так вольна дыхаць, туды, куды імкнецца яго сэрца. Вось сапраўды, “Каб любіць Беларусь нашу родную, Трэба ў розных краях пабываць…”

І нельга не сказаць пра адмысловае афармленне зборніка. Трэба адзначыць незвычайнае, сучаснае афармленне мастака Уладзіміра Васюка. Ён арганізаваў графічнае афармленне ў выглядзе пытанняў і адказаў.

Кніга таксама выклікае пытанні і адказы. Таму, паважаныя нашы чытачы, трэба абавязкова прачытаць зборнік “Восень у Вільнюсе”, каб знайсці адказы на пытанні, якія хвалююць кожнага чалавека: у чым шчасце, як разумець іншых і не скарацца лёсу.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты