Майские Витковские чтения

Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў пісьменства Случчыны. Наш зямляк удала праявіў сябе як паэт і празаік, драматург і перакладчык, казачнік і публіцыст, крытык і журналіст. Імя Васіля Віткі займае пачэснае месца сярод лепшых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Перш за ўсё Васіль Вітка зарэкамендаваў сябе яркім і цікавым дзіцячым пісьменнікам.

Многія маленькія чытачы выхоўваліся на віткаўскіх творах “Вавёрчына гора”, ”Буслінае лета”, ”Казка пра Цара Зубра”, ”Азбука Васі Вясёлкіна” і многіх-многіх іншых. Яго дзіцячая паэзія багатая рознымі жанрамі, сярод якіх складанкі-чытанкі, байкі-самаграйкі, песні-калыханкі, гуслі-самагудкі, лічылкі, загадкі, ладачкі-ладкі. Мы ганарымся тым, что менавіта наш зямляк быў першым і нязменным галоўным рэдактарам адзінага беларускамоўнага часопіса для дзяцей “Вясёлка”.

Ініцыятыва Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі па правядзенні Віткаўскіх чытанняў накіравана на падтрымку чытацкай культуры з мэтай захавання духоўнай спадчыны, беражлівых адносін да роднай мовы і літаратуры.

Случчане ганарацца тым, што менавіта ўраджэнец слуцкай зямлі быў першым галоўным рэдактарам адзінага беларускамоўнага часопіса для дзяцей “Вясёлка”, вакол якога згуртаваны лепшыя творцы

З кожным годам расце лік удзельнікаў чытанняў: імі ахоплены ўсе агульнаадукацыйныя школы горада і раёна, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, установы культуры і мастацтваў. На радзіму слыннага земляка з’язджаюцца паэты і пісьменнікі, мастакі і журналісты. Праца па захаванні і папулярызацыі віткаўскай спадчыны заўсёды будзе садзейнічаць узрастанню цікаўнасці да прыгожага пісьменства і беларускай літаратуры, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да роднага слова і Радзімы!

Добрым вынікам Чытанняў з’явілася найменне адной з вуліц горада ў гонар пісьменніка.

Палажэнне аб правядзенні Майскіх Віткаўскіх чытанняў у Дзяржаўнай установе “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”

XVІ Майские Витковские чтения "Віткава слова - слова Случчыны"XVІ Майские Витковские чтения «Віткава слова — слова Случчыны»

XV Майские Витковские чтения "Сонечны казачнік Случчыны"XV Майские Витковские чтения «Сонечны казачнік Случчыны»

ХIV Майскія Віткаўскія чытанні ХIV Майскія Віткаўскія чытанні “Пa зaклiкy cyмлeння, пa зaклiкy дyшы”

ХІIІ Майскія Віткаўскія чытанні «Вяшчун дабра і справядлівасці»ХIІІ Майскія Віткаўскія чытанні

ХІI Майскія Віткаўскія чытанні «Па закліку сапраўднай любові»

ХI Майскія Віткаўскія чытанні “Сейбіт Случчыны”

Х Майскія Віткаўскія чытанні “Паэт. Казачнік. Настаўнік”

IX Майскія Віткаўскія чытанні “Мая радзіма – Случчына”

VIII Майскія Віткаўскія чытанні “Народжаны пад знакам паэзіі”

VII Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Вечна табе на радзіму глядзець”

VI Майскія Віткаўскія чытанні “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”

V Майскія Віткаўскія чытанні “Я слова запаветнага шукаў”

IV Майскія Віткаўскія чытанні “На чоўне сабраўся ў бязмежную даль”

III Майскія Віткаўскія чытанні “Жыў на свеце дзед Васіль”

II Майскія Віткаўскія чытанні “2009 секунд: жывая літаратура”

I Майскія Віткаўскія чытанні “Сеяў сонцам свой палетак”