Выстава-бенефіс “Якуб Колас: жывое слова песняра”
Якуб Колас — выдатнейшы майстар паэтычнага слова. Яго літаратурная спадчына — наш нацыянальны гонар, яскравая старонка ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры. Пясняр усяму свету паведаміў пра беларусаў і Беларусь, выкарыстоўваючы магутнасць свайго таленту.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі чытачоў запрашае наведаць выставу-бенефіс “Якуб Колас: жывое слова песняра”, прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, мастака слова, аўтара паэтычных шэдэўраў, педагога, перакладчыка, вучонага, дзяржаўнага дзеяча і шчырага чалавека.
На кніжнай выставе прадстаўлены мастацкія творы Я. Коласа, мемуарная літаратура, аўдыё і выяўленчыя дакументы. На працягу дня ў бібліятэцы будуць гучаць вершы і песні на словы Коласа.
Чытайце кнігі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, узбагачайцеся яго мудрасцю.
Выстава працуе на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі чытачоў.
- Предыдущий Литературно-игровая программа «Осенняя сказка»
- Следующий Литературно-музыкальный вечер «Ад роднае зямлі, ад гоману бароў…»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты