Віртуальны жыццяпіс «Янка Купала – геній і прарок»
«Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала».
Якуб Колас
У цяперашнім годзе спаўняецца 139 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Янка Купала ўзняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, яна ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Ад першага да апошняга верша яно належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры. Паэзія Янкі Купалы — гэта перш за ўсё паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх разважанняў і перажыванняў. Творы паэта сталі своеасаблівым мастом, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай. Яны ўвабралі ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення, сталі паэтычным увасабленнем Беларусі.
Янка Купала і сёння народны Прарок, Пясняр, Паэт для кожнага з беларусаў.
Запрашаем пазнаёміцца з віртуальным жыццяпісам вялікага творцы.
- Предыдущий Віктарына да дня нараджэння Янкі Купалы «Завуся я толькі — Янка Купала»
- Следующий Литературно-игровая программа «Завуся я толькі – Янка Купала»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты