Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі»

16 мая 2023 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках XVI Майскіх Віткаўскіх чытанняў прайшоў вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі», прысвечаны 112-годдзю нашага земляка Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько).

У гонар пісьменніка прагучаў верш Міколы Маляўкі «Ён упрыгожыў гэты свет» у выкананні Варвары Філіп’евай, вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Слуцка».

Сваё віншаванне даслалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі-філіала №6 імя В. Віткі ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска», якія шануюць і берагуць памяць пра Васіля Вітку.

Па відэасувязі да мерапрыемства далучылася Установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» і яе супрацоўнік Саўген Паліна Мікалаеўна, якая павіншавала ўдзельнікаў літаратурнага форуму.

Удзельнікі мерапрыемства былі ўражаны выступленнем дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, члена грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, які прадоўжыў справу Васіля Віткі.

Прыемныя ўспаміны аставіла пісьменніца, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», намеснік дырэктара па маркетынгу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”» – Анастасія Віктараўна Радзікевіч

Паэтычны талент Васіля Віткі немагчыма ўявіць без твораў для дзяцей. Верш «Доктар Нос» прагучаў у выкананні Аляксея Касцюкевіча.

Для гасцей і ўдзельнікаў на працягу вечарыны гучалі віншаванні ад навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкая дзіцячая школа мастацтваў»: Сухушынай Евы, Сухушына Назара, Фіцісавай Ксеніі, Ждановіча Яўгенія пад кіраўніцтвам Святланы Булаўка.

На свяце прысутнічала наша землячка, таленавіты паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Ганна Іванаўна Міклашэвіч, якая прачытала свае вершы.

Дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ўручыла ганаровым гасцям дыпломы за шматгадовы ўдзел у Майскіх Віткаўскіх чытаннях, а таксама за незабыўныя, сардэчныя сустрэчы з чытачамі Случчыны.


Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі» Вечар-ушанаванне «Пісьменнік роднай зямлі»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты