Урачыстае адкрыццё XV Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Сонечны казачнік Случчыны»
17 мая 2022 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло святочнае адкрыццё XV Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Сонечны казачнік Случчыны», прысвечаных 111-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка-земляка Васіля Віткі.
Чытанні адкрыла дырэктар Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі Людміла Васільеўна Гурыновіч. Яна пажадала ўсім прысутным прыемна правесці час і далучыцца да таленту вялікага майстра слова.
Старшыня Слуцкага райвыканкама Гога В.Л. направіў прывітальны адрас да ўдзельнікаў чытанняў. Пісьменнік, журналіст, рэдактар канала «Культура» Першага нацыянальнага беларускага радыё, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі Маргарыта Прохар павіншавала ўсіх з адкрыццём чытанняў.
Святочны настрой стварылі ўдзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву «Задорынка», якія падрыхтавалі кампазіцыю «Мая Радзіма».
Майскія Віткаўскія чытанні працягнуцца да 22 мая. Запрашаем усіх прыняць удзел у гэтым краязнаўчым форуме.
- Предыдущий Мастер-класс «Большого солнца маленький портрет»
- Следующий Літаратурны бульвар “Зязяюля слуцкая яму бяссмерце накувала”
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты