Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары»

14 мая 2025 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы з удзелам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецства “Адукацыя і выхаванне” адбылося ўрачыстае адкрыццё XVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў Мудрэц з вялікай літары, прысвечаных 114-гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько) і 1020-годдзю горада Слуцка.

У бібліятэку былі запрошаны вучні малодшых класаў школ горада, настаўнікі, журналісты, бібліятэкары, краяведы, прыхільнікі творчасці знакамітага зямляка. Распачалі свята дзіцячы фальклорны ансамбль “Вясейка” дзяржаўнай установы адукацыі “Вясейская дзіцячая школа мастацтваў” пад кіраўніцтвам Ніны Макоўскай і член грамацкага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ганна Міклашэвіч.

Прывітальны адрас да ўдзельнікаў літаратурнага форуму ад старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміра Гогі зачытала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Інна Пятроўна Гапановіч.

Са святам усіх прысутных павіншавалі ганаровыя госці — беларускія пісьменнікі, лаўрэаты літаратурнай прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі ‑  Уладзімір Ліпскі, Анастасія Радзікевіч, Iван Карэнда.

За шматгадовае супрацоўніцтва і сяброўства з часопісам “Вясёлка”, папулярызацыю творчай спадчыны першага рэдактара часопіса Васіля Віткі Дзяржаўнай установе “Слуцкая раёная цэнтральная бібліятэка” старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса Уладзімір Ліпскі ўручыў медаль і дыплом “Сябру Вяселкі” за ганаровым нумарам “адзін”.

Дырэктар бібліятэкі Людміла Гурыновіч павіншавала ўсіх са святам і запрасіла на цікавыя мерапрыемствы ў рамках Майскіх Віткаўскіх чытанняў, якія падрыхтаваны для наведвальнікаў у публічных біблітяэках на целы тыдзень: творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі-лаўрэатамі літаратурнай прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі, а таксама квэсты, гульні, тэатралізаваныя замалёўкі, вандроўкі па творах пісьменніка-земляка.


Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары» Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты