Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам-лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі Іванам Карэндам «Азбука Перамогі Івана Карэнды»
14 мая 2025 года ў дзяцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча і прэзентацыя кнігі з беларускім пісьменнікам, паэтам, празаікам, перакладчыкам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя часопіса “Вясёлка” Васіля Віткі 2024 года, Іванам Карэндай “Азбука Перамогі Івана Карэнды”.
Пад час сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, з гісторыямі напісання яго твораў. Асабліва ўразіла юных чытачоў кніга “Азбука Перамогі”, выданне якой было прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі. У аснову аповеду аўтар паклаў факты жыццёвай біяграфіі свайго дзеда-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Івана Мікалаевіча Карэнды.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №5 г. Слуцка” ў падарунак Івану Арсеньевічу прачыталі вершаваныя радкі з яго кнігі.
На развітанне Іван Карэнда нагадаў юным случчанам аб адказнасці за будучыню роднай Беларусі.
Усе ўдзельнікі творчай сустрэчы на добры ўспамін атрымалі падарунак ад рэдакцыі часопіса “Вясёлка” і аўтографы пісьменніка.
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты


























