Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах і Уладзіславам Цыдзікам “Бачу Беларусь такой”

20 лютага 2020 года ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Аленай Анатольеўнай Стэльмах, пісьменнікам-публіцыстам, заслужаным журналістам Беларускага саюза журналістаў, першым намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Расіі і Уладзіславам Станіслававічам Цыдзікам, былым старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці, экс-дэпутатам Палаты прастаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вельмі творчым чалавекам з фотаапаратам у руках і душой мастака.

Госці прадставілі случчанам свой творчы праект “Бачу Беларусь такой”, прысвечаны Году малой радзімы.

Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак, прэзентаваў сваю фотавыставу “Бачу Беларусь такой”.

Алена Стэльмах, укладальнік кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма”, прачытала свае вершы, творы сучасных паэтаў і праз паэтычнае слова яскрава прадэманстравала прыгажосць нашай Беларусі.

Ганна Іванаўна Міклашэвіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўніца СШ № 8, майстэрскі прачытала верш са зборніка “Бачу Беларусь такой”.

Упрыгожылі мерапрыемства музычныя нумары ў выкананні Тамары Кашчэвай і Таццяны Даніловіч.

Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіей.

Запрашаем усіх аматараў фотамастацтва пазнаёміцца з выставай Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”, якая прадстаўлена ў раённай цэнтральнай бібліятэцы.


Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах Творчая сустрэча з Аленай Стэльмах

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты