Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

З 16 па 21 студзеня  2026 года ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках Тыдня роднай мовы прайшоў цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся».

Беларуская мова – найкаштоўнейшы скарб нашага народа, неацэнны набытак, які перадаецца ў спадчыну ад пакалення ў пакаленне.

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка запусціла ў сацыяльных сетках творчы чэлендж «Мілагучная і пяшчотная, мая мова родная!». Актыўныя ўдзельнікі будуць узнагароджаны.

19 студзеня адбылася яркая і запамінальная творчая сустрэча «Трэба пісаць і гаварыць аб галоўным» з Ксеніяй Зарэцкай, пісьменніцай, крытыкам, журналістам, рэдактарам літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Маладосць».

Бібліятэкары актыўна знаёмілі наведвальнікаў з творамі пісьменнікаў-класікаў, сучасных аўтараў, кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў.

У мэтах папулярызацыі беларускай літаратуры для чытачоў была арганізавана выстава-панарама «Беларускую кнігу у кожны дом» і выстава-прагляд «Беларуская кніга: для вас з любоўю».

Чытачы бібліятэкі папоўнілі свой слоўнікавы запас, прыняўшы ўдзел у гульні-лабірынце «Паспрабуй перакласці». Прываблівала ўвагу наведвальнікаў бібліятэкі і дошка настрою «Глыбокая, святая, родная мова мая!», на якой былі размешчаны важныя ветлівыя і пяшчотныя беларуская словы.

Мерапрыемствы, якія адбыліся ў рамках Тыдня роднай мовы, спрыялі і працягваюць спрыяць захаванню культурнай спадчыны, роднага слова.


Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы Цыкл мерапрыемстваў «Родным словам сэрца краніся», прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты