Сустрэча «Пад небам Беларусі» з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч

Міжнароднаму дню роднай мовы ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 была прысвечана сустрэча «Пад небам Беларусі» з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч, якая прайшла 23 лютага.

Валянціна Віктараўна Бабко-Аляшкевіч нарадзілася ў вёсцы Радкава, што на Салігоршчыне. Тут прайшлі яе дзяцінства і юнацтва. У гэтых мясцінах, пасля заканчэння Слуцкага медвучылішча, працавала фельчарам.

Валянціна Віктараўна з’яўляецца аўтарам 18 кніг.  На працягу сустрэчы госця бібліятэкі дэкламавала свае вершы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел былыя яе аднакурснікі: Машко Уладзімір і Наталля Кіслюк. Уладзімір  Машко чытаў зале вершы паэтэсы.

З вялікім задавальненнем прысутныя слухалі музычныя нумары супрацоўнікаў Слуцкага гарадскога Палаца моладзі Вікторыі Сукорскай і Наталлі Дунько.

Валянціна Бабко-Аляшкевіч падарыла бібліятэцы кнігі са сваімі аўтографамі, жадаючыя чытачы набылі сабе іх уласна.

Сустрэча прайшла ў цёплай і добразычлівай атмасферы. Цёплыя словы падзякі госця бібліятэкі выказала ў вершы:

 Слуцкай гарадской бібліятэцы

Я да сустрэчы рыхтавалася адказна:
Па тэмах вершы падбірала зноў і зноў,
Чытала ўслых абдумана, выразна,
Каб слухачам падараваць любоў.

 На тых сустрэчах, што не раз бывала,
Мяне прымалі сціпла ці з душой,
Але мяне ўсё штосьці хвалявала
Ці быў якісьці лёгкі неспакой.

 А вось у Слуцк збіралася з палёгкай,
Душа не хвалявалася зусім,
У ёй матыў якісьці светлы лётаў,
Бы ехала ў госці, што к сваім.

 Сустрэла ветліва дырэктар-гаспадыня,
Усмешкай цёплаю сагрэла, што святлом,
Знаёмімся: “Галіна!” “Валянціна!” 
І вось ужо ў залу мы ідзём.

 І быў той вечар шчыры, што ўсмешка,
А ў зале пазітыў лунаў, вітаў.
Чытала пранікнёна байкі, вершы – 
Слухач апладысменты дараваў.

 І аднакурснікі мае прыйшлі на вечар,
Было прыемна павітаць сяброў,
Сагрэла сэрца і душу сустрэча
І з тымі, хто знаёміцца прыйшоў.

 Вялікі дзякуй добрым гаспадыням
Бібліятэкі Слуцкай гарадской.
Ад той сустрэчы цёплай ім пакіну
Я гэты верш, напісаны з душой.

Валянціна Бабко-Аляшкевіч


Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч Сустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-АляшкевічСустрэча "Пад небам Беларусі" з паэтэсай Валянцінай Бабко-Аляшкевіч

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты