Падарожжа-віктарына «Жывое ў вяках беларускае слова…»

2 верасня 2026 года у Селішчанскай сельскай бібліятэцы-філіяле № 40 вучні 10 класа ДУА «Селішчанская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне «Жывое ў вяках беларускае слова…». Мерапрыемства адбылося у рамках сацыяльна-духоўнай праграмы «Благовест» і было прысвечана да тыдня беларускага пісьменства і друку «Мы захаваем для нашчадкаў слова».

Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю паходжання і асноўныя этапы станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролю славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне нашага народа. У час падарожжа была арганізавана віктарына «А ці ведаеце вы?».

Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава «Кніг запаветныя старонкі», якая пазнаёміла прысутных з прыгажосцю роднага краю, з яго слаўнымі продкамі, з непаўторнасцю роднай мовы.


Падарожжа-віктарына «Жывое ў вяках беларускае слова…» Падарожжа-віктарына «Жывое ў вяках беларускае слова…» Падарожжа-віктарына «Жывое ў вяках беларускае слова…»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты