Семяновіч, К. Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча

Семяновіч, К. Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра СемяновічаСемяновіч, К. Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча = The great art of artillery of Casimir Simienowicz : факсімільнае навуковае выданне на аснове лонданскага экзэмпляра 1729 года / [Казімір Семяновіч] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа ; [уступныя артыкулы, навукова-даведачны апарат, укладанне: П. Д. Падбярозкін, В. В. Урублеўскі ; рэдкалегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар) і інш.]. – Факсімільнае выданне. – Мінcк : Беларуская навука, 2024. – 575 с. : іл., каляр. іл., табл., факсім.

Кніга змяшчае факсімільнае выданне лонданскага экзэмпляра «Вялікага мастацтва артылерыі» – самага вядомага падручніка па артылерыйскай справе эпохі мадэрну, напісанага Казімірам Семяновічам – навукоўцам, выхадцам з беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага. Даступнасць і навуковасць тэксту, сістэматычны разгляд і эмацыянальная насычанасць, тэхніка, эстэтыка і візуалізацыя аб’екта даследавання рабілі і робяць чытанне «Вялікага мастацтва артылерыі» займальным не толькі для «вузкіх» спецыялістаў, але і для самага шырокага кола чытачоў усіх эпох.

У выданні таксама прадстаўлены даследаванні генеалогіі і навуковага стылю Казіміра Семяновіча, аналітычны разбор літаратуры па праблеме, навукова-даведачны апарат.

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты