Наш сябра – Уладзімір Ліпскі
6 мая спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, галоўнага рэдактара часопісаў «Вясёлка» і “Буся”, кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі, актыўнага грамадскага дзеяча Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. На рахунку аўтара звыш за 70 кніг для дарослых і дзяцей. З 2008 года доўжыцца супрацоўніцтва Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі з паважаным пісьменнікам, калі пачалі свой адлік на слуцкай зямлі Майскія Віткаўскія чытанні. На працягу доўгіх гадоў случчанам шчаслівіцца бачыцца, гутарыць з любімым пісьменнікам, здзяйсняць творчыя вандроўкі па старонках яго кніг. Прыхільнікі творчасці зычаць шаноўнаму Уладзіміру Сцяпанавічу здароўя, творчага натхнення і спадзяюцца на новыя сустрэчы.
- Предыдущий Из литературного наследия писателей-фронтовиков
- Следующий Открытый просмотр литературы «В книжной памяти мгновения войны…»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты