Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!”

20 мая 2022 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках XV Майскіх Віткаўскіх чытанняў прайшоў літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” з удзелам беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусь, лаўрэата прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі Уладзіміра Ліпскага.

Рубрыка “Урокі “Вясёлкі” сустрэла гасцей матэматычнымі заданнямі. Дзеці знайшлі ключ на адной з паліц выставы “Ганаровая стужка “Вясёлкі”.

Рубрыка “Крышку пра кніжку” вітала ўдзельнікаў звесткамі пра новыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія дапамагаюць вывучаць свой край, родную мову, гістарычную і духоўную спадчыну. Юныя случчане знайшлі ключ у кнізе Уладзіміра Ліпскага “Мая Беларусь”.

Рубрыка “Хвілінкі-весялінкі” прапанавала дзецям загадкі, задачкі, скорагаворкі. Дзеці адказалі на пытанне, знайшлі дыск з казкай В. Віткі “Вавёрчына гора” і здабылі ключ.

У рубрыцы “Дзіцячая творчасць” госці пазнаёміліся з выставай работ, якімі падзяліліся нашы маленькія чытачы. Дзеці ўспомнілі творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, нагадалі іх аўтараў. У часопісах і сярод малюнкаў адшукалі наступны ключ.

У рубрыцы “Тэатр Васі Вясёлкіна” лялечны тэатр “Батлейка” Замосцкай сярэдняй школы паказаў спектакль “Вожык і заяц”, які з задавальненнем паглядзелі госці. Дзеці адказалі на апошняе пытанне квэста і, атрымаўшы ключ, склалі выказванне.

Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Слуцка” і ДУА “Сярэднняя школа №13 г. Слуцка” ў чытальнай зале сустрэліся з супрацоўнікам часопіса “Вясёлка” Ірынай Ходзінай, якая прапанавала ім займальную літаратурную праграму.

Сюрпрызам для ўсіх стала шчырая размова з любімым пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім, для якогога дзеці падрыхтавалі вершы.

Навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г. Слуцка”, ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Слуцка» запісалі відэаролік, у якім павіншавалі любімы часопіс з юбілеем.


Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!” Літаратурны квэст “Вясёлка німбам яркім ззяе!”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты