Літаратурны квэст «Сцяжынкамі пісьменніка-чараўніка»
НОВОСТИ
387 views
17 мая 2023 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшоў літаратурны квэст «Сцяжынкамі пісьменніка-чараўніка».
Дзеці даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху Васіля Віткі і з задавальненнем выканалі заданні квэста. Хлопчыкі і дзяўчынкі склалі пазл вокладкі кнігі, знайшлі партрэт пісьменніка, адгадалі загадкі, рашылі задачкі, прачыталі скорагаворкі ад дзеда Васіля. Атрымаўшы за кожнае заданне літары, дзеці склалі назву вёскі, у якой нарадзіўся класік беларускай літаратуры.
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты