Літаратурная забава «Вандроўка ў краіну Васіля Віткі»
14 мая 2025 года дзіцяча-юнацкі аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА ”Сярэдняя школа №11 г. Слуцка” ў інтэрактыўным скверы па вуліцы імя Васіля Віткі разам з пісьменнікамі-лаўрэатамі літаратурнай прэміі часопіса ”Вясёлка” імя Васіля Віткі Уладзімірам Ліпскім і Іванам Карэндай правёў літаратурную забаву ”Вандроўка ў краіну Васіля Віткі”.
Дзеці прайшлі па лакацыях сквера, даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху славутага пісьменніка-земляка, класіка беларускай дзіцячай літаратуры, з задавальненнем выконвалі заданні квэста. У часопіснай альтанцы праз QR-кады юныя ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з часопісамі ”Вясёлка” і ”Буся”. Уладзімір Ліпскі распавёў пра Васіля Вітку як першага рэдактара часопіса “Вясёлка”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, рашалі задачкі, чыталі скарагаворкі ад дзеда Васіля, перакладалі словы на рускую мову, малявалі персанажаў казак Васіля Віткі.
- Предыдущий Урачыстае адкрыццё ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары»
- Следующий Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты

























