Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет»

15 мая 2024 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы ў час адкрыцця XYII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Навек ён злучаны са Случчынай», прысвечаных 113-годдзю з дня нараджэння Васіля  Віткі, адбылася літаратурная вандроўка па творах Іны Фраловай «Дзяцінства – лепшы свет».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Іна Мікалаеўна Фралова пазнаёміла юных случчан са сваімі творамі і прапанавала ім паразважаць пра працэс выхаду ў свет кнігі.

 Школьнікі разам з пісьменніцай стварылі добрую казку і зрабілі паэтычную зарадку, за што атрымалі падарункі.

Намеснік дырэктара ДУ «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка» Жарнавая Вольга Мікалаеўна ўручыла Іне Фраловай ганаровы дыплом удзельніка Майскіх Віткаўскіх чытанняў і памятныя сувеніры.

Сустрэча прайшла шчыра і цікава.  Удзельнікі мерапрыемства прачыталі вершы пісьменніцы, набылі кнігі з аўтографам і зрабілі традыцыйны фотаздымак на памяць.


Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет» Літаратурная вандроўка «Дзяцінства – лепшы свет»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты