Літаратурна-музычная вечарына «Сэрцам роднага слова краніся»

21 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 1 адбылася літаратурна-музычная вечарына «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА «Слуцкі дзяржаўны каледж”.

Вядучыя мерапрыемства Сасіновіч Г.В. і Кур’яновіч Л.Ул. пазнаёмілі  навучэнцаў з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, са становішчам беларускай мовы ў нашай дзяржаве. На аснове літаратурных і музычных твораў паказалі прыгажосць роднага слова.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Багата, родная ты мова!»

Падчас мерапрыемства навучэнцы чыталі вершы пра родную мову, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсе «Хто ведае больш беларускіх слоў?» .

Хормайстар ДУК «Слуцкі гарадскі палац моладзі» Сукорская Вікторыя акапэльна спявала песні на роднай мове.


Літаратурна-музычная вечарына "Сэрцам роднага слова краніся" Літаратурна-музычная вечарына "Сэрцам роднага слова краніся" Літаратурна-музычная вечарына "Сэрцам роднага слова краніся" Літаратурна-музычная вечарына "Сэрцам роднага слова краніся"

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты