Літаратурна-музычная сустрэча «Беларускія пісьменнікі: з першых вуснаў»
21 лютага 2023 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Беларускія пісьменнікі: з першых вуснаў» з паэтам, членам Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Ганнай Міклашэвіч».
Сустрэча з цудоўным паэтычным словам і музыкай прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года». Ганна Міклашэвіч шчыра рассказала пра свой жыццёвы шлях і творчую дзейнасць, адказала на шматлікія пытанні і чытала свае вершы. Цудоўным дапаўненнем да паэзіі была музыка. У выкананні Міхаіла Вітко, сябра паэтэсы, гучала аўтарская песня, а таксама песні на вершы настаўніка Ганны Міклашэвіч — Міколы Шабовіча. Зборнікі, вершы з літаратурных часопісаў былі прадстаўлены на выставе «Паэтычная споведзь Ганны Міклашэвіч».
Вялікі дзякуй Вам, Ганна Іванаўна і Міхаіл Міхайлавіч, за падораныя шчырыя пачуцці і станоўчыя эмоцыі, пяшчоту і любоў да роднага слова, да роднай зямлі!
- Предыдущий Литературный вечер «Святая моўная палітра»
- Следующий Игра-путешествие «Интриги Колдуньи и инфекции»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты