Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”
Святы бываюць розныя: рэлігійныя, міжнародныя, дзяржаўныя, традыцыйна-фальклорныя. І жывуць яны сярод народаў па-рознаму: некаторыя – тысячу гадоў, некаторыя – пяцьдзесят, некаторыя – нават менш. Цяжка прадказаць, якое свята прыжывецца, а ў якога будзе кароткі век. Беларускі народ шчыра аддадзены народным традыцыям, якія звязаны з рэлігійнымі ці гістарычнымі падзеямі. Найбольш вядомыя і любімыя ў народзе – Каляды, бо яны нейкім чынам уздзейнічаць на чалавека, адпавядаць яго душэўнаму стану, мацуюць супольнасць і любоў да традыцыйнай культуры.
18 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі чытачоў у чарговы раз адбыліся Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы рознага ўзросту. Бібліятэчная гаспадыня, ролю якой выконвала бібліятэкар Байко Л.В., пазнаеміла прысутных з новымі цікавымі кнігамі. Цыкл свят сімвалізуе багацце, надзею, вяселле, таму на падрыхтаванай выставе прысутнічалі кнігі , якія ўпрыгожаць любы зімовы вечар. Святлана Вадзімаўна Ясенецкая, чытачка бібліятэкі і кіраўнік гуртка па інтарэсах Дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр” распавяла гасцям пра гісторыю ўзнікнення свята, пра традыцыі, абрады, а таксама прапанавала прыняць удзел у калядных гульнях, віктарынах. Наведвальнікі гуртка падрыхтавалі невялікую паэтычна-этнаграфічную кампазіцыю. Супрацоўнікі дзіцячага аддзелу запрасілі прысутных на тэатралізаванае навагодняя прадстаўленне. Свята спадабалася ўсім: і дзецям і дарослым. Для прысутных гэта яшчэ адна магчымасць далучыцца да сваіх каранеў, да народнай культурай Беларусі.
- Предыдущий Сказочник из Датского королевства
- Следующий 22 января 2019 года – 115 лет со дня рождения Аркадия Гайдара (1904-1941)
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты