Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам»

11 лютага 2026 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам», прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка.

Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго творамі для дзяцей на гістарычную і экалагічную тэматыку. Асаблівую ўвагу бібліятэкар звярнуў на серыю кніг «Скарбы Радзімы», якія аўтар прысвяціў помнікам прыроды, птушкам і жывёлам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Айчыны. Дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны і пагарталі кнігі.

Мерапрыемства дапоўнілі мультымедыйная прэзентацыя і кніжная выстава «Як цікава ўсё на свеце з кнігамі У.Ягоўдзіка ўсім дзецям».


Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам» Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам» Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам» Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам» Кніжны круіз «Шукаем скарбы Радзімы з Уладзімірам Ягоўдзікам»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты