Кніжная выстава «Ганаровая стужка «Вясёлкі»
У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі кніжная выстава «Ганаровая стужка «Вясёлкі» папоўнілася новымі матэрыяламі. На ёй сабраны творы ўсіх лаўрэатаў прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі. Сярод іх Уладзімір Ліпскі, Алесь Бадак, Анатоль Клышка, Алесь Карлюкевіч, Раіса Баравікова, Ганад Чарказян, Мікола Маляўка, Анатоль Зэкаў, Алена Масла і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі.
За 2021 год прэміію імя Васіля Віткі атрымаў Уладзімір Бабкоў за паэтычную «Павучыную вучэльню» (№9, 2021); Ірына Буторына, якая на працягу года стварала займальныя ўрокі любові да роднай літаратуры, мовы і краіны ў рубрыцы «Школка «Вясёлкі» (№1-12, 2021).
Многія з лаўрэатаў пабывалі ў нашай бібліятэцы. На памяць аб сустрэчы засталіся аўтографы на кнігах, запісы ў кнізе пачэсных гасцей.
22 студзеня 2022 года бібліятэку наведала і Маргарыта Прохар, пісьменнік, журналіст, літаратуравед, рэдактар канала «Культура» Першага нацыянальнага Беларускага радыё, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка». Для юных чытачоў яна напісала казку «Коткі ў сеціве», якая друкавалася ў часопісе ў 2017 годзе. Госця азнаёмілася з выставай і аставіла свой аўтограф і запіс у кнізе пачэсных гасцей.
Запрашаем усіх наведаць выставу.
- Предыдущий Пресс-обзор «Это Конституция нашего будущего»
- Следующий День информации «Православная книга – духовный собеседник»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты