Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу”

3 і 4 лістапада 2022 года да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі правёў хвілінку-інфармінку “Жыццё, аддадзенае народу”.

Дзеці даведаліся пра цікавыя звесткі і факты з жыцця класіка беларускай літаратуры, успамінамі яго родных і блізкіх, паплечнікаў і сяброў, удзячных вучняў і землякоў. Пашырылі сваё ўяўленне пра асобу пісьменніка як чалавека, яго сямейны асяродак, захапленні, заняткі, творчыя кантакты.

Больш падрабязней пазнаёміліся з адной са старонак з біяграфіі народнага паэта, якая звязана са Случчынай.

Дзякуючы кнігам, падлеткі прайшліся цудоўнымі турыстычнымі маршрутамі па маляўнічых мясцінах, якія звязанныя з імем класіка.


Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу” Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу” Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу” Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу” Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу” Хвілінка-інфармінка “Жыццё, аддадзенае народу”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты