Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр»

14 мая 2025 года ў рамках правядзення ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Мудрэц з вяліка літары” ў скверы па вуліцы імя Васіля Віткі прайшла хвіліна памяці “Роднай Случчыны песняр, прысвечаная 114-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка-зямляка Васіля Віткі, 80-годдзю Вялікай Перамогі і 1020-годдзю з дня заснавання горада Слуцка.

Падчас мерапрыемства паэт, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ганна Міклашэвіч прачытала верш-прысвячэнне класіку беларускай дзіцячай літаратуры. Пранікнённа прагучаў верш Міколы Маляўкі “Ён упрыгожыў свет”, прысвечаны Васілю Вітку ў выкананні Варвары Уласевіч, вучаніцы 4 “А” класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдная школа № 8 г. Слуцка”.

Дырэктар раённай бібліятэкі Людміла Гурыновіч зазначыла, што ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы таксама аддаём даніну памяці Васілю Вітку як чалавеку і пісьменніку, які сваёй творчасцю набліжаў Перамогу. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ён быў pэдaктapaм мacaвыx выдaнняў для aкyпipaвaныx paёнaў Бeлapyci — гaзeты “Caвeцкaя Бeлapycь”, caтыpычнaгa лicткa “Пapтызaнcкaя дyбiнкa”, caтыpычнaй гaзeты-плaкaтa “Paздaвiм фaшыcцкyю гaдзiнy”.

Удзельнікі хвіліны памяці адзначылі, што вершы Віткі заўсёды гучаць сучасна, бо паказваюць “багацце i музыку народнага слова”. “Ведаючы таямнiцы слова, можна стаць усемагутным уладаром” ‑ так лічыў Васіль Вітка.

На прыканцы мерапрыемства вакол пляцоўкі сквера “Майскія Віткаўскія чытанні” лаўрэаты літаратурнай прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі Уладзімір Ліпскі, Іван Карэнда і Анастасія Радзікевіч разам з дзецьмі высадзілі кусты бэзу.


Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр» Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты