Дзень роднай мовы ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі чытачоў раённай цэнтральнай бібліятэкі
21 лютага 2020 года ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі чытачоў адбыўся шэраг мерапрыемтваў, прымеркаваных да Дня роднай мовы. Абслугоўванне вялося на беларускай мове, аб чым чытачоў папярэджваў спецыяльны знак “Увага — галоЎная дарога!”.
На працягу дня ў чытальнай зале чытачы запаўнялі літаратурны нататнік “Родная мова маёй зямлі”. Была аформлена кніжная паліца “Моўнае аблічча краіны”, накіраваная на папулярызацыю роднай мовы і літаратуры.
Наведвальнікам абанемента бібліятэкары прапаноўвалі як навінкі беларускай літаратуры, так творы беларускіх пісьменнікаў-класікаў.
Цікавасць выклікала выстава-жыццявір “ЖЗЛБ: біяграфія працягваецца”, на якой прадстаўлены кнігі з выдавецкай серыі партрэтаў знакамітых людзей Беларусі.
Бібліятэкары на працягу дня запрашалі наведвальнікаў на літаратурна-гістарычны альманах “Сваю дарогу мова знойдзе”. Таксама, на працягу дня праводзілася апытанне чытачоў на тэму стаўлення да беларускай мовы. Адказы чытачоў былі наступныя: “Я паважаю і люблю родную мову”, “Я веру ў будучыню маей мовы і культуры”, “Мову патрэбна паважаць”, “Мова — народны скарб”. Гэта сведчыць аб тым, што случчане шануюць сваю родную мову і добра яе ведаюць.
- Предыдущий 24 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна (1935-2014)
- Следующий Литературно-музыкальная волна « Величайший гений музыки»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты