Чытанка-маляванка «І казка кожная малюнкам стане…»
НОВОСТИ
792 views
Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі наведалі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 15 г. Слуцка”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі вядомыя беларускія казкі, вучыліся правільнаму вымаўленню слоў беларускай мовы, развівалі пазнавальную актыўнасць, папаўнялі слоўнікавы запас.
У ходзе мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, выкарыстоўваючы словы-падказкі.
Напрыканцы маленькія чытачы атрымалі сувеніры-размалёўкі казачных герояў.
- Предыдущий День информации «Белорусская периодика»
- Следующий Бібліяпазлы «Літаратурная карта нашага горада”
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты