Аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!»
НОВОСТИ
306 views
18 мая 2023 года дзіцячы аддзел Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі запрасіў дзяцей на аўкцыён ведаў «Гэй ты, Вавёрачка!».
Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка-земляка Васіля Віткі. Разам з галоўнай гераіняй казкі «Вавёрчына гора» яны рашылі хітрыя задачкі і адгадалі загадкі ад Васіля Віткі. Разгадаўшы крыжаванку, даведаліся, якія жывёлы сустракаюцца ў вершах і казках пісьменніка. Зацікавіла дзяцей і крыжанванка «Урокі роднага слова», якая змешчана на сайце Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. З задавальненнем папрактыкаваліся ў чытанні на хуткасць скорагаворак, якія напісаў Васіль Вітка.
Такім чынам, праз гульнёвыя сродкі юныя случчане далучыліся да творчасці нашага знакамітага земляка.
- Предыдущий Игра «Василий Витка – поэт, сказочник, друг детей»
- Следующий Тэатральныя замалёўкі «Тэатр Васі Вяселкіна вітае вас!»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты