Творы для дзяцей Кацярыны Хадасевіч-Лісавой
У дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў для дзяцей і падлеткаў.
«Пісьменніцкая праца – гэта стан душы, лад жыцця, унутраны сусвет», – так лічыць вядомая беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, лаўрэат прэміі часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей, педагог Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая.
Кацярына Станіславаўна не проста пісьменніца, яна жыве ў кожнай сваёй кнізе, бо яна — Кніжная фея, якая прыдумвае розныя неверагодныя, прыгодніцкія, фантастычныя гісторыі. Яе персанажы: іншаплапнетны хлопчык Вухуцік, лісачка Красуня, вясёлы Падабайка, Ліловы цмок, Змрочны птах і іншыя казачныя героі, вельмі падабаюцца дзецям.
Кацярына Станіславаўна лічыць, што казкі вучаць быць добрымі, адказнымі, шчырымі і спагадлівымі, вучаць любіць і шанаваць сваё роднае, дараваць крыўды, берагчы сяброўства, радавацца за іншых.
«Кніга – гэта надзейны сябра, добрая кампанія, каштоўны скарб, незвычайны Сусвет… Зычу вам сябраваць з ёю, адкрываць для сябе і сваіх сяброў дзівосны свет чытання, разважаць над прачытаным, рабіць высновы, вучыцца на досведзе героеў, не расставацца з кнігай ніколі», – раіць усім пісьменніца.
- Предыдущий Познавательный час «Дорожных правил много, их нужно с детства знать»
- Следующий lll чемпионат по колке дров среди СМИ
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты