Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»
У дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць дзяцей і падлеткаў з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Сустрэча з новымі дзіцячымі творамі, аўтарамі — заўсёды адкрыццё для чытачоў.
Маргарыта Прохар – празаік, літаратуразнаўца, радыёжурналіст, аўтар літаратурных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё — выпусціла ўжо не адну кнігу прозы для дарослых. Але не менш удалым было напісанне твораў для дзяцей. У 2017 годзе ў дзіцячым часопісе «Вясёлка» ўпершыню была надрукавана казка «Коткі ў сеціве», якая была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Васіля Віткі. Кніга апавяданняў «Камп’ютарныя коткі» выйшла ў свет у 2021 годзе ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Каты і коткі вельмі папулярныя персанажы дзіцячай літаратуры. А ў Маргарыты Прохар яны разумныя, вясёлыя, вельмі дасведчыя ў камп’ютарнай справе.
Кошка Муся са здзіўленнем назірала, як яе гаспадар, хлопчык Віця, нешта рабіў на сваім камп’ютары. І калі той пайшоў на заняткі ў школу, Муся прайшлася лапкай па клавіятуры і прачытала – «Стварыце сваю хатнюю сетку «Дамавічок». Дзяліцеся навінамі з сябрамі – жыхарамі вашага дома!». Котка ўзрадавалася і вырашыла разам з катом Тодарам стварыць сваё сеціва «Катавічок». У хуткім часе ўсе коткі дома падпісаліся на яе і з дапамогай камп’ютарнай камеры сталі абменьвацца сюжэтамі. Коткі разам праводзілі свой час, вандравалі, рабілі новыя адкрыцці. А, галоўнае, што яны ўсе пасябравалі і ім ніколі не будзе сумна ў адсутнасць гаспадароў!
Казачны свет Маргарыты Прохар вельмі захапляльны, хочацца чытаць далей і далей. Таму юныя чытачы з нецярпеннем чакаюць працяга!
- Предыдущий Познавательно-развлекательная программа «Весёлая компашка»
- Следующий Азбука профессий «Финансист»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты