Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»
У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць дзяцей і падлеткаў з сучаснай беларускай літаратурай.
Беларуская пісьменніца Іна Мікалаеўна Фралова лічыць, што пісаць для дзяцей вельмі складана і адказна. «Галоўны суддзя – маленькі чытач, унікальны, непасрэдны. Галоўны крытэрый для яго – цікава або не», – гаворыць аўтар.
Іна Мікалаеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны спецыяліст Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», аўтар вершаў і кніг для дзяцей.
У кожным творы Іны Фраловай адчуваецца любоў да радзімы, яе людзей, роднай прыроды. Вясёлыя, жартоўныя, павучальныя вершы напісаны на прыгожай беларускай мове, лёгка чытаюцца маленькімі чытачамі, вучаць дабру
Героі кніг Іны Фраловай «Андрэйкава лета», «Залатыя рыбкі» – звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія бываюць шкоднікамі і свавольнікамі, але на самай справе добрыя, чулыя і спагадлівыя дзеці.
Галоўная гераіня кнігі «Вясковыя вакацыі», дзяўчынка Ліза, вымушана правесці канікулы ў вёсцы. Яна адчула сябе самым няшчасным чалавекам у свеце: тры доўгія месяцы – без сяброў і інтэрнэту! Але ўсё склалася наадварот: летнія месяцы праляцелі вельмі хутка. Незаўважна для сябе дзяўчынка адкрыла свет жывой прыроды і знайшла ў сваім сэрцы столькі любові і спагады да братоў нашых меншых, кветак, дрэў, ўсяго навакольнага свету.
Творы Іны Фраловай з задавальненнем пачытаюць вучні малодшага школьнага ўзросту.
- Предыдущий За цябе, Беларусь! : хронiка барацьбы і вызвалення
- Следующий Знаменитый августовский список
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты