Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»
У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей.
«Дзіцячая літаратура – гэта мора дабрыні, радасці, адкрыццяў», – лічыць вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, міжнародных літаратурных прэмій імя Віталія Біянкі, імя Антуана дэ Сент-Экзюперы, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міхась Пазнякоў.
У сваіх творах для дзяцей, а ім адрасавана каля 60 кніг, пісьменнік вучыць дабрыні, спагадлівасці, міласэрднасці, павазе да людзей, да іх працы, любові да ўсяго роднага, да Радзімы. Міхась Пазнякоў апавядае пра сяброўства, пра клопаты, захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак. Пісьменнік лічыць, што кніга – лепшы сябар і яе нічым немагчыма замяніць.
Верш «Мая бібліятэка» Міхася Пазнякова гучыць у выкананні вучаніцы 6 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Слуцка».
- Предыдущий Детство – лучшая планета
- Следующий Отдел обслуживания и информации читателей приглашает в «Книжное кафе»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты