Анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах»
У дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі працягваецца анлайн-акцыя «Кніжны свет у хвілінах», якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія ствараюць свае творы для дзяцей.
«Дзіцячая кніга – гэта самы шчыры, добры, клапатлівы сябар, духоўны компас» – лічыць вядомы беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў.
У пісьменніка выйшла больш за 80 кніг, з іх 52 адрасаваны маленькім чытачам. Яны ўключаны ў школьныя падручнікі, перакладзены на 22 мовы свету. А за кнігі «У родным краi», «Гульняслоў», «Серабрыстыя чайкi» аўтар вылучаны на саісканне Дзяржаўнай прэміі.
Творы Міхася Пазнякова добрыя, мудрыя, светлыя, вучаць любіць Радзіму, бацькоў, паважаць людзей быць спагадлівымі, міласэрднымі, шчырымі.
У аснову апавяданняў «Хлеб для партызанаў», «Зычлівы немец», «Вінтоўкі», «Дабрата» пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар рассказвае пра дзяцей, якія разам з дарослымі пяклі і перадавалі хлеб партызанам, дапамагалі дарослым, спасаліся ад ворага.
Вершы, загадкі, апавяданні, казкі самай рознай тэматыкі з задавальненнем пачытаюць маленькія чытачы, а таксама іх бацькі.
«Чытаць добрую кнігу – значыць узбагачаць сябе сапраўднымі, бясцэннымі, вечнымі каштоўнасцямі» – лічыць Міхась Пазнякоў.
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты
















