Дуктава, Л. Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы XX—XXI стст.
Дуктава, Л. Г. Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы XX—XXI стст. / Л. Г. Дуктава ; навуковы рэдактар І. В. Саверчанка ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – 335 с.
У кнізе абгрунтоўваецца паняцце «нацыянальны культурны код», разгледжана сістэма культурных кодаў. На шырокім зрэзе эпічных твораў паказана, як адбываецца выспяванне і крышталізацыя кодаў у паэтыцы твора, як кодавы інструментарый дазваляе абазначыць ідэйна-аўтарскую парадыгму мастакоў слова пры адлюстраванні розных аспектаў нацыянальнай ідэнтычнасці. Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.
Адрасавана выкладчыкам, студэнтам і ўсім, каго цікавіць пытанне функцыянавання нацыянальных культурных кодаў у мастацкай літаратуры.
- Предыдущий Тишкевич, Е. А. 50 оттенков голоса : как обрести силу, харизму и уверенность в каждом сказанном слове
- Следующий Милюченков, С. А. Сельские поселения Беларуси XVI — начала XX в.
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты

















