Кашавар, Д. В. Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час
Кашавар, Д. В. Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час / Дзмітрый Кашавар. – 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. – Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2026. – 62, [2] с. : іл.
Багата ілюстраванае навукова-папулярнае выданне знаёміць чытачоў з жыццёвым шляхам і дзейнасцю выбітных беларускіх жанчын, чые ўчынкі і дасягненні значна апярэдзілі сваю эпоху.
Кніга змяшчае падрабязныя біяграфіі трох знакавых постацяў нашай гісторыі: Еўфрасіння Полацкая – полацкая князёўна, асветніца і першая жанчына-святая на беларускіх землях, якая стала духоўным сімвалам народа. Саламея Русецкая – першая ў гісторыі Беларусі жанчына-лекар, таленавітая вандроўніца і пісьменніца, якая была прыдворным доктарам у манархаў Асманскай і Расійскай імперый. Францішка Уршуля Радзівіл – першая ў Рэчы Паспалітай жанчына-драматург і паэтэса, заснавальніца знакамітага прыгоннага тэатра ў Нясвіжы.
Кніга адрасавана вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, іх бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
- Предыдущий Операция «Багратион». Дорогами Победы : итоги, уроки
- Следующий Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч на мовах народаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты

















