Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”

Святы бываюць розныя: рэлігійныя, міжнародныя, дзяржаўныя, традыцыйна-фальклорныя. І жывуць яны сярод народаў па-рознаму: некаторыя – тысячу гадоў, некаторыя – пяцьдзесят, некаторыя – нават менш. Цяжка прадказаць, якое свята прыжывецца, а ў якога будзе кароткі век. Беларускі народ шчыра аддадзены народным традыцыям, якія звязаны з рэлігійнымі ці гістарычнымі падзеямі. Найбольш вядомыя і любімыя ў народзе – Каляды, бо яны нейкім чынам уздзейнічаць на чалавека, адпавядаць яго душэўнаму стану, мацуюць супольнасць і любоў да традыцыйнай культуры.

18 студзеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі чытачоў у чарговы раз адбыліся Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы рознага ўзросту. Бібліятэчная гаспадыня, ролю якой выконвала бібліятэкар Байко Л.В., пазнаеміла прысутных з новымі цікавымі кнігамі. Цыкл свят сімвалізуе багацце, надзею, вяселле, таму на падрыхтаванай выставе прысутнічалі кнігі , якія ўпрыгожаць любы зімовы вечар. Святлана Вадзімаўна Ясенецкая, чытачка бібліятэкі і кіраўнік гуртка па інтарэсах Дзяржаўнай установы адукацыі “Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр” распавяла гасцям пра гісторыю ўзнікнення свята, пра традыцыі, абрады, а таксама прапанавала прыняць удзел у калядных гульнях, віктарынах. Наведвальнікі гуртка падрыхтавалі невялікую паэтычна-этнаграфічную кампазіцыю. Супрацоўнікі дзіцячага аддзелу запрасілі прысутных на тэатралізаванае навагодняя прадстаўленне. Свята спадабалася ўсім: і дзецям і дарослым. Для прысутных гэта яшчэ адна магчымасць далучыцца да сваіх каранеў, да народнай культурай Беларусі.


Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала” Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала” Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала” Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”   Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала” Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”Кніжныя Каляды “Калядная зорка да нас завітала”

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты