Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай Інай Мікалаеўнай Фраловай «Прывітанне, дружа!»
24 чэрвеня 2026 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 11 г.Слуцка» і выхаванцаў летняй аздараўленчай пляцоўкі ДУА «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці» адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай Інай Мікалаеўнай Фраловай «Прывітанне, дружа!».
Іна Мікалаеўна запрасіла ўдзельнікаў сустрэчы ў падарожжа па сваіх кнігах. Удзельнікі сустрэчы з цікавасццю слухалі ўрыўкі з кніг, пацешныя гісторыі, якія адбываюцца з галоўнымі героямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалі загадкі, слухалі казкі і вершы пісьменніцы, дружна ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях.
Дапоўніла мерапрыемства выстава кніг Іны Фраловай.
Па заканчэнні ўдзячныя маленькія чытачы сфатаграфаваліся з пісьменніцай на памяць.
- Предыдущий Цикл видеороликов «З вечнага»
- Следующий Творческая встреча-автограф «Вдохновение литературой и историей»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты

































