Агляд кніжнай выставы-юбілею «Паэзія роднага краю»

На працягу студзеня 2026 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае выстава-юбілей «Паэзія роднага краю», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Міхася Пазнякова.

 Для навучэнцаў 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г.Слуцка», ДУА «Першамайская сярэдняя школа» і ДУА «Беліцкая сярэдняя школа» адбыўся агляд літаратуры з кніжнай выставы.

Юныя чытачы даведаліся аб жыцці і дзейнасці паэта, пазнаёміліся з яго творчасцю. У паэтычнай скарбонцы Мiхася Пазнякова шматлікія вершы, лiчылкi, небылiцы, смяшынкi, скарагаворкi. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі праслухалі агляд кніжнай выставы, прынялі ўдзел у віктарыне «Хто што любіць» па зборніку вершаў «Мая цудоўная Радзіма» і конкурсе «Скарагаворкін» па новаму зборніку аўтара «Пра роднае і дарагое».

Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства кніга «Дзіўныя «блізняты». Вясёлыя загадкі ў гэтай кнізе напісаны так, што адгадкамі да іх з’яўляюцца беларуска-рускія словы амонімы


Агляд кніжнай выставы-юбілею «Паэзія роднага краю»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты