Творчая сустрэча «Падарожжа з Кніжнай Феяй»
12 чэрвеня 2025 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з Кацярынай Станіславаўнай Хадасевіч-Лісавой «Падарожжа з Кніжнай Феяй».
Кацярына Станіславаўна — вядомая беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэміі часопіса «Вясёлка» імя В. Віткі, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей.
На сустрэчу з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ДУА «Гімназія №1 г. Слуцка» і вучнямі ДУА «Лучнікоўская сярэдняя школа» пісьменніца завітала са сваімі сябрамі – лісачкай Красуняй, Вухуцікам і віртуальным хлопчыкам Падабайкам. Як вопытны педагог, Кацярына Станіславаўна ўмела захапіла рознаўзроставую аўдыторыю з першых хвілін гутаркі. Разам яны адправіліся ў вандроўку па старонках яе кніг, якія былі прадстаўлены тут жа на выстаўцы. Маленькім чытачам было цікава пазнаёміцца з казачнымі героямі і даведацца пра іх прыгоды, паслухаць пра сакрэты аднаго каралеўства і пачуць іншыя захапляльныя гісторыі.
На памяць аб сустрэчы Кацярына Хадасевіч-Лісавая падпісала для бібліятэкі і чытачоў сваю новую кнігу-гаджэт «Падабай.к@ – гэта я!».
Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць шчырую падзяку Кацярыне Станіславаўне за цудоўнае мерапрыемства і жадаюць поспехаў у творчасці.
- Предыдущий Час истории «Читаем детям о войне»
- Следующий Кніжныя сустрэчы з вядомымі літаратурнымі героямі «Шубуршун, Вухуцік і іншыя ў гасцях у чытачоў»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты
























