Урок радзімазнаўства «Мае Еўлічы, мая Случчына, мая Беларусь — гэта ўсё роднае!»
16 мая 2025 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы, ў рамках XYIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў «Мудрэц з вялікай літары», для навучэнцаў 5 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Слуцка» прайшоў урок радзімазнаўства «Мае Еўлічы, мая Случчына, мая Беларусь — гэта ўсё роднае!».
Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага земляка, класіка беларускай дзіцячай літаратуры, Васіля Віткі, якому ў бягучым годзе споўнілася 114 гадоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі звярнуліся да літаратурнай спадчыны выдатнейшага пісьменніка: чыталі ўрыўкі з твораў, разгадвалі загадкі і задачкі, вымаўлялі скарагаворкі, успаміналі лічылкі, вывучалі «Урокі роднага слова».
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Краіна Васіля Віткі».
- Предыдущий Тематический час «Счастье рождается в семье»
- Следующий Экскурс по творчеству писателя «Сябра чытаючай дзятвы»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты























