Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім «Талент, прысвечаны дзецям»
14 мая 2025 года ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, членам грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пісьменнікам-лаўрэатам літаратурнай прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім.
У час шчырай размовы школьнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях вядомага беларускага пісьменніка. Пазнаёміліся з творамі, якія вучаць любіць і шанаваць сваю краіну, бацькоў і сяброў, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры.
Навучэнцы ДУА “Акцябрская базавая школа імя Васіля Віткі” падрыхтавалі прывітанне Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму. Ульяна Палазнік, шчырая прыхільніца творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча, прачытала ўрывак з яго кнігі “Мая Беларусь”.
Уладзімір Ліпскі пажадаў усім прысутным даражыць кожным днём, вывучаць азбуку жыцця і ганарыцца сваім таленавітым земляком, роднай мовай, захапляцца прыгажосцю святынь Беларусі.
Дырэктар бібліятэкі Людміла Гуріновіч уручыла пісьменніку на добры ўспамін дыплом удзелька чытанняў і памятны падарунак, павіншавала з юбілеем.
Усе прысутныя на мерапрыемстве атрымалі ад галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Анастасіі Радзікевіч падарункі.
Юныя случчане і госці зрабілі памятны фотаздымак на ўспамін аб сустрэчы на XVIІІ Майскіх Віткаўскіх чытаннях “Мудрэц з вялікай літары”, прысвечаных 114-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі і 1020-годдзю горада Слуцка.
Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава-экспазіцыя “Мастак слова”.
- Предыдущий Театрализованная программа «Вася Вяселкін сёння наш госць»
- Следующий Панорама сказочных рисунков «В гости к Васе Весёлкину»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты




























