Хвіліна памяці «Роднай Случчыны песняр»
14 мая 2025 года ў рамках правядзення ХVIII Майскіх Віткаўскіх чытанняў “Мудрэц з вяліка літары” ў скверы па вуліцы імя Васіля Віткі прайшла хвіліна памяці “Роднай Случчыны песняр”, прысвечаная 114-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка-зямляка Васіля Віткі, 80-годдзю Вялікай Перамогі і 1020-годдзю з дня заснавання горада Слуцка.
Падчас мерапрыемства паэт, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ганна Міклашэвіч прачытала верш-прысвячэнне класіку беларускай дзіцячай літаратуры. Пранікнённа прагучаў верш Міколы Маляўкі “Ён упрыгожыў свет”, прысвечаны Васілю Вітку ў выкананні Варвары Уласевіч, вучаніцы 4 “А” класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдная школа № 8 г. Слуцка”.
Дырэктар раённай бібліятэкі Людміла Гурыновіч зазначыла, што ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы таксама аддаём даніну памяці Васілю Вітку як чалавеку і пісьменніку, які сваёй творчасцю набліжаў Перамогу. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ён быў pэдaктapaм мacaвыx выдaнняў для aкyпipaвaныx paёнaў Бeлapyci — гaзeты “Caвeцкaя Бeлapycь”, caтыpычнaгa лicткa “Пapтызaнcкaя дyбiнкa”, caтыpычнaй гaзeты-плaкaтa “Paздaвiм фaшыcцкyю гaдзiнy”.
Удзельнікі хвіліны памяці адзначылі, што вершы Віткі заўсёды гучаць сучасна, бо паказваюць “багацце i музыку народнага слова”. “Ведаючы таямнiцы слова, можна стаць усемагутным уладаром” ‑ так лічыў Васіль Вітка.
На прыканцы мерапрыемства вакол пляцоўкі сквера “Майскія Віткаўскія чытанні” лаўрэаты літаратурнай прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі Уладзімір Ліпскі, Іван Карэнда і Анастасія Радзікевіч разам з дзецьмі высадзілі кусты бэзу.
- Предыдущий Літаратурная забава «Вандроўка ў краіну Васіля Віткі»
- Следующий Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам-лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі Іванам Карэндам «Азбука Перамогі Івана Карэнды»
Вам также может понравиться...
К сожалению - Комментарии закрыты























