Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка»

16 мая 2024 года ў дзіцячым аддзеле Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках XVII Майскіх Віткаўскіх чытанняў прайшла творчая сустрэча з Ірынай Ходзінай, намеснікам рэдактара часопіса «Вясёлка» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» «Вясёлка»! Роднай мовы ты крынічка».

Прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння першага беларускамоўнага часопіса для дзяцей «Вясёлка», галоўным рэдактарам якога быў наш зямляк Васіль Вітка. Справу яго працягваюць вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, мастакі. Дзеці ўспомнілі творы, якія яны прачыталі за апошні час, прадэкламіравалі вершы, якія друкуюцца ў часопісе. За актыўныя адказы на пытанні віктарыны, загадкі атрымалі падарункі.

Кніжная выстава «Вясёлка німбам яркім ззяе!» пазнаёміла з выданнямі часопіса за розныя гады.


Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка» Творчая сустрэча «Вясёлка! Роднай мовы ты крынічка»

Вам также может понравиться...

К сожалению - Комментарии закрыты